06.02.2012,Понедельник, 20:19
Комментарии Новости
Главная » Человек новейшего времени

Сэрца на далоні гісторыі

Опубликовано Понедельник, 30 Август 2010Комментариев нет

…Фрэска з выявай Францыска Скарыны зайграла фарбамі на сцяне Падуанскага ўніверсітэта; у невядомых далячынях захістаўся крыж Еўфрасінні Полацкай, а фаліянты Кірылы Тураўскага зарыпелі старонкамі… А як жа яшчэ духу беларускасці паводзіць сябе, калі наша краіна рыхтуецца да свята пісьменства?

Самы «граматны» дзень беларусы адзначаюць з 1994 года. За гэты час гонар прымаць вядомых пісьменнікаў, паэтаў і дзяржаўных асобаў мелі такія гарады, як Полацк, Тураў, Нясвіж, Пінск, Камянец… Цяпер жа салідная культурная дэлегацыя выправіцца ў Хойнікі.

Што нас там чакае?

Святочнае адкрыццё Дня плануецца правесці ў форме тэатралізаванай пастаноўкі па творах класікаў беларускай прозы — у першую чаргу, Івана Мележа, які нарадзіўся ў Хойніцкім раёне. Цэнтрам масавай цягі да разумнага і светлага стане, вядома ж, цэнтральная плошча горада, побач з будынкам райвыканкама. Прафесійныя і аматарскія мастацкія калектывы Гомельшчыны будуць радаваць нас, гасцей свята, увесь дзень, а завершыць выступы канцэрт з удзелам беларускіх майстроў мастацтва. У гарадскім парку сваіх уладальнікаў знойдуць узнагароды нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі-2010» і Рэспубліканскага конкурса на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, літаратурнай крытыкі і дзіцячай літаратуры. (Так-так, ты марыш пра кар’еру пісьменніка? Тады прыяжджай, каб паглядзець на сённяшніх пераможцаў!) Там жа можна будзе ўбачыць экспазіцыю «Кнігі Беларусі», выставу «Саюздруку» і вядучых СМІ — у іх ліку, безумоўна, і «ПВ». (Па сакрэту скажу, што ў Хойніках мы абвесцім творчы конкурс «Ліст сябру», які пройдзе ў межах праекта «Юныя журналісты Беларусі і Расіі аб Саюзнай дзяржаве». Ты зможаш выказаць свае думкі пра будучыню нашых краін і распавесці аб сваіх сябрах з Расіі.) Спартыўная праграма, сувеніры, зробленыя рукамі народных умельцаў, тэматычныя флэшмобы ад гомельскіх актывістаў БРСМ — сумаваць 5 верасня не прыйдзецца! А завершыцца ўсё традыцыйна: сімвалічны вымпел Дня беларускага пісьменства перададуць наступнаму гораду-сталіцы свята. (Кажуць, ім стане г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці. ☺)

Алена Новікава, «ПВ».

Популярность: 6%

Оставьте свой комментарий!

Оставьте свой комментарий ниже.

Пожалуйста, старайтесь придерживаться темы публикации.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Каталог TUT.BY