06.02.2012,Понедельник, 19:55
Комментарии Новости
Главная » Архив, Информационный час

«Людзі на балоце»

Опубликовано Воскресенье, 5 Сентябрь 2010Один комментарий

Шукаць нагоду, каб наведаць радзіму Івана Мележа, ужо не трэба — яна сама прыйшла да вас. Невялічкі пасёлак Глінішча, дзе нарадзіўся наш вядомы пісьменнік, знаходзіцца ў Хойніцкім раёне.

Маршрут: Глінішча — Хойнікі.
Дата: 5 верасня 2010 года.
Гід: Алена Новікава, «ПВ».

У Глінішчы адчуваеш сябе незвычайна: такія маленькія мясціны нагадваюць, як важна цаніць кожны дзень…  і ведаць свае карані. Тут з’явіўся на свет аўтар, творы якога мы праходзім у школе, хаця гісторыя Глінішча досыць сціплая. Вядома вёска з XVIII стагоддзя, у XIX-м перайшла ва ўладанне Аскераў, потым, у савецкія часы, — народа. Самі ж Хойнікі ўзгадваюцца яшчэ ў 1512 г.  як вёска Брагінскага графства ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Належыла яна вядомым родам: Вішнявецкім, Шуйскім, Прозарам. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793-м Хойнікі апынуліся ў межах Расійскай імперыі і сталі цэнтрам Хойніцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У канцы XIX стагоддзя тут налічвалася 2700 жыхароў (зараз — болей за 10 тысяч), 26 крам, паштовая станцыя, вадзяныя млыны, 2 спіртзаводы і завод па апрацоўцы жалеза, дзве школы, царква, тры сінагогі… Можна зразумець, як хутка развіваўся маленькі гарадок. На жаль, падчас Вялікай Айчыннай яго спалілі — амаль цалкам. Статус горада Хойнікі атрымалі ў 1967 годзе… А ў 1986-м пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Таму не трэба шукаць тут буйных архітэктурных шэдэўраў старажытнасці — глядзі ўглыб, у душу мястэчка, і яна адкрые табе самыя незвычайныя сакрэты. Хаця і сёння тут ёсць, чым захапляцца: дзейнічае Свята-Пакроўскі Хойніцкі жаночы манастыр, чакае візітаў сядзіба Прозараў канца XIX — пачатку XX стст… Ды што казаць — бачыць трэба!

А дзе апошнім разам шукаў прыгоды ты? Дасылай свой маршрут на электронны адрас рэдакцыі: p_vozrast@tut.by — ці поштай: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, «ПВ».

Популярность: 3%

Один комментарий »

  • smex smex пишет:

    беларусский ?!

Оставьте свой комментарий!

Оставьте свой комментарий ниже.

Пожалуйста, старайтесь придерживаться темы публикации.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Каталог TUT.BY