20.05.2012,Воскресенье, 01:56
Комментарии Новости
Главная » Архив

Прыязджайце паглядзець!

Опубликовано Четверг, 3 Март 2011Комментариев нет

Ляхавічы — чысты, утульны еўрапейскі горад. Такім лічаць яго ўсе, хто ўпершыню прайшоўся па светлых вуліцах. Назву сваю атрымаў ад слова «ляхі» — палякі. Сапраўды, тут заўжды жылі і жывуць, акрамя беларусаў, палякі — хаця да вайны палову насельніцтва складалі габрэі. (Падчас акупацыі на ўскрайку Ляхавіч знішчылі 4,5 тысячы габрэяў.)

Цяпер у нашым райцэнтры Брэсцкай вобласці жыве 11 тысяч чалавек. Але майму гораду ўжо 520 год. У яго слаўная гісторыя: тут нарадзіўся Фёдар Міхайлавіч Еўлашэўскі, аўтар аднаго з першых узораў старабеларускай мемуарнай літаратуры — «Дзённіка». Ён жа назваў XVI стагоддзе «залатым векам» ВКЛ.

У горадзе некалькі стагоддзяў назад на беразе ракі Ведзьма стаяў замак-фартэцыя. Ён, на жаль, не захаваўся, як і царква, касцёл. У 1980-я гады, змагаючыся з распаўсюджваннем рэлігіі, царкву ўзарвалі, а ў касцёле зрабілі бальніцу. Праз пятнаццаць год вернікі пабудавалі новыя храмы.

За 5 кіламетраў ад Ляхавіч знаходзіцца Грушаўка, былы маёнтак знакамітага Рэйтанаў. наведваеш гэты закуточак, хочацца вярнуцца сюды, на старую алею з лістоўніцамі, такую прыгожую і непаўторную ў кожную пару года, каб уявіць Тадэвуша Рэйтана, які ў ХІХ стагоддзі хадзіў па гэтых сцежках і думаў пра лёс сваёй Радзімы. Ён быў дэпутатам Сейма і бараніў свой край ад далучэння да Расійскай імперыі. Тут, на ляхавіцкай зямлі, жыло шмат знакамітых асобаў. Гасцяваў мастак Напалеон Орда, пісьменнікі Ян Чачот, Элаіза Ажэшка, а Янка Купала наведваў Паўліну Мядзёлку, якая працавала настаўніцай у Мядзведзіцкай школе.

Ляхавіцкі край — выдатная турыстычная зона, таму што тут захаваліся палацава-паркавыя ансамблі, непаўторныя помнікі архітэктуры.

Анастасія Ганчук, г. Ляхавічы.

А дзе апошнім разам шукаў прыгоды ты? Дасылай свой маршрут на электронны адрас рэдакцыі: p_vozrast@tut.by — ці поштай: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, «ПВ». Прымі ўдзел у конкурсе «Нататкі юных вандроўнікаў»! Падрабязнасці — на www.pvz.by

Популярность: 4%

Оставьте свой комментарий!

Оставьте свой комментарий ниже.

Пожалуйста, старайтесь придерживаться темы публикации.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Каталог TUT.BY