20.05.2012,Воскресенье, 02:09
Комментарии Новости
Главная » Архив

Положение о конкурсе «Нататкі юных вандроўнікаў»

Опубликовано Вторник, 26 Апрель 2011Комментариев нет

_____________________________________

ВЫТРЫМКI

УМОВЫ ПРАВЯДЗЕННЯ конкурсаў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“

1. Агульныя палажэнні.

1.1. У адпаведнасці з палажэннем аб правядзенні рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым ганаруся“ (далей – Акцыя) і планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках Акцыі на 2011-2012 гады, зацверджаных загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 лютага 2011 г. № 65, у рамках Акцыі праводзяцца:

конкурс на лепшы летапіс населенага пункта;

конкурс творчых работ ”Мае землякі ? мой гонар“;

конкурс творчых работ ”Нататкі юнага вандроўніка;

конкурс відэафільмаў ”Радзіма мая дарагая“;

конкурс творчых работ ”Зямля бацькоў – мая зямля“.

1.2. Заснавальнікам конкурсаў Акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Па даручэнні Міністэрства адукацыі арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне правядзення конкурсаў Акцыі ажыццяўляюць: Рэспубліканскі цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі, Рэспубліканскі цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Рэспубліканскі экалагічны цэнтр дзяцей і юнацтва, рэдакцыя газеты ”Пераходны ўзрост“.

1.3. Удзельнікі конкурсаў – калектывы навучэнцаў, гурткі і клубы, іншыя дзіцяча-юнацкія аб’яднанні, актывы музеяў устаноў адукацыі, асобныя навучэнцы, творчыя сямейныя калектывы.

3. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі.

3.3. Арганізатарам правядзення конкурсу ”Нататкі юных вандроўнікаў“ з’яўляецца рэдакцыя газеты ”Пераходны ўзрост“

3.3.1. Конкурс праводзіцца з 14 сакавіка па 31 жніўня 2011 года.

3.3.2. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы праз далучэнне да літаратурнай дзейнасці;

папулярызацыя мясцовых гісторыка-культурных помнікаў і прыродных каштоўнасцей, імёнаў славутых землякоў сродкамі публіцыстычнай дзейнасці; выяўленне і заахвочванне лепшых юных журналістаў ? актыўных удзельнікаў конкурсу.

3.3.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў адукацыі.

3.3.4. На конкурс прадстаўляюцца нататкі:

літаратурна аздобленыя навучэнцамі краязнаўчыя маршруты;

вынікі пошукава-даследчых работ па выяўленні малавядомых фактаў рэгіянальнай гісторыі і культуры, адметнасцей сваёй малой радзімы;

іншыя матэрыялы пра гісторыка-культурныя, прыродна-антрапагенныя і сацыяльныя аб’екты сваёй мясцовасці, якія здольны прывабіць у рэгіён турыстаў.

3.3.5. Конкурсныя работы (тэкст нататкі – да 3 000 знакаў, пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

3.3.6.   Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім ? рэдакцыя разглядае дасланыя матэрыялы для вызначэння іх годнасці да публікацыі. Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці – у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты, сайце выдання (www.pvz.by) і выстаўляюцца на галасаванне чытачоў. Іх аўтары атрымліваюць сэртыфікат удзельніка конкурсу. Аўтары, якія набралі большую колькасць галасоў, з’яўляюцца пераможцамі, адзначаюцца спецыяльнымі дыпломамі газеты ”Пераходны ўзрост“, інфармацыя пра іх размяшчаецца на ”старонцы славы“ газеты ”Пераходны ўзрост“, а таксама на сайце выдання .

3.3.7.   Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на рэспубліканскі этап конкурсу да 31 жніўня 2011 года па адрасе: 220013, г.Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10 а. Тэлефон/факс (017) 287-19-59, e-mail: p_vozrast@tut.by.

4. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў.

4.1.      Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе рэгіянальнымі і рэспубліканскім саветамі па правядзенні Акцыі ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў і вырашае пытанні іх заахвочвання.

4.2.      Пераможцы рэспубліканскага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені і каштоўнымі падарункамі.

Популярность: 7%

Оставьте свой комментарий!

Оставьте свой комментарий ниже.

Пожалуйста, старайтесь придерживаться темы публикации.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Каталог TUT.BY