Мастацкая
Пачнем з літаратурнай спадчыны нашай вёскі Грабаўкі. Прырода і краявіды яе настолькі маляўнічыя, што натхняюць і паэтаў, і мастакоў.
Пройдземся да галоўнага архітэктурнага будынка Грабаўкі — храма Узнясення Гасподня. Гэта былы будынак школы, тут калісьці стаяла царква, якая згарэла ў пажары. На яе месцы пабудавалі школу, якая з часам стала цеснай для вялікай вёскі. І калі вучні перабраліся ў новую, то вяскоўцы вызначылі: трэба ўзнавіць храм! Мураваны ён будзе мадэрнізаваны пад культавае збудаванне, захаваўшы асабісты каларыт. Гэты будынак узводзіўся майстрамі, якія будавалі маўзалей Леніна. Гэта школа ўзгадала пакаленне паэтаў, мастакоў, настаўнікаў, дактароў, калгаснікаў… Гэта часцінка нашай гісторыі.
Тут вучыўся і мясцовы паэт Пятро Піліпавіч Чарняўскі. Ён жыве недалёка ад царквы. Завітаем да яго!
Ёсць такая вёска — Грабаўка…
Ах ты, вёсачка, казка дзіўная,
Ах, мясціначка незабыўная!
Наступны прыпынак — у парку ХІХ стагоддзя, дзе быў панскі фальварк. Пойдзем у канец алеі. Тут, на старажытным кургане, вяскоўцы ладзяць святы паэзіі.
А ў сотні метрах ад дома Чарняўскага — рака Грабаўка. Як добра пасядзець на яе спакойным беразе ў спякотнае надвор’е, узгадаць вершы яшчэ аднаго мясцовага паэта, які нарадзіўся тут у 1938 годзе. Пайшлі, дружа, па старажытнай алеі да месца, дзе некалі стаяла хата Аляксандра Новіка. Цяпер тут — вялізны ясень.Пражыўшы на Поўначы 34 гады, паэт не забыў сваю радзіму. Давай і мы пройдземся па мясцінах, якія натхняюць на творчасць…
P.S. Выказваем удзячнасць А. Башлакову і М. Баравікову за дапамогу ў арганізацыі вандроўкі і фотаздымкі.
Ганна Вячорка, 7-ы клас.
Популярность: 1%













Отличная работа! Столько красок, столько жизни!
Оставьте свой комментарий!