Прасякнутая…
Па заходняй акраіне Грабаўкі, па маляўнічых палетках, едзем у пасёлак Баштан.
Я люблю вечары, асабліва ў вёсках,
Калі ўсё заціхае…
І нават трактары
Не стракочуць на полі…
Мо толькі павозка
Прарыпіць і заціхне на конскім двары.
Ды запознена недзе бразне даёнка.
Смех дзявочы рассыплецца па-над сялом.
Толькі белых буслоў, што на вербіне, клёкат…
І ўсё сціхне затым…
Сон агорне крылом…
Прадстаўляем паэта: Міхась Захаравіч Башлакоў. Ён нарадзіўся ў гэтай сялянскай хаце, дзе амаль да варот падступае лес, недалёка ад чыгуначнай станцыі «Цяруха».
Сёлета Міхась Захаравіч адзначыў свой юбілей на старажытным кургане.Дарэчы, Міхась Башлакоў падарыў роднай школе не толькі свае вершаваныя зборнікі, але і кнігу «Нетры», якая ўвайшла ў спіс «Сто самых лепшых кніг свету»!
А зараз, дарагі вандроўнік, запрашаем у Грабаўскі навучальна-педагагічны комплекс «Дзіцячы сад-сярэдняя школа».
У школьнай бібліятэцы заўсёды знойдуцца кнігі паэтаў-землякоў. А члены гуртка «Займальнае краязнаўства» аформілі выстаўку-паліцу.
Не стаміўся? Тады кіруемся ў паўднёвы бок — у вёску Пракопаўка. Тут, у мясцовай школцы, працаваў знакаміты празаік Іван Шамякін. Некаторыя жыхары Пракопаўкі — прататыпы раманаў Івана Іванавіча. А яшчэ тут нарадзілася беларуская паэтэса Ніна Нікіфараўна Шклярава, якая прысвяціла сваю першую кніжку «Моя деревенька» родным мясцінам.
Адсюль накіруемся ў вёску Маркавічы. Яе заснаванне ўсходзіць аж да 1400-х гадоў! Знакаміта вёска старажытным абрадам Сула і ўнікальнай па свайму архітэктурнаму рашэнню Кацярынінскай царквой.Старажытнае веснавое абрадавае свята Сула адрадзілі маркаўцы! Станавіся ў святочны строй! ![]()
Напэўна, і паэтэса Таіса Мельчанка, якая жыве ў Гомелі, марыць аб адпачынку на малой радзіме, каб закружыцца ў віры свята. Яе вершаваныя зборнікі ты знойдзеш у школьнай бібліятэцы.
Ну што ж, сёння развітваемся з табой і чакаем у госці — у маленькім кутку, дзе пануе Творчасць!
Вольга Башлакова, 7-ы клас.
Популярность: 2%











Оставьте свой комментарий!