20.05.2012,Воскресенье, 02:44
Комментарии Новости
Главная » Архив, Информационный час

Легенды Груздаўскай царквы

Опубликовано Четверг, 25 Август 2011Комментариев нет

Ёсць у нашым краі месцы, дзе мінулае цесна пераплятаецца з сучаснасцю. У іх ліку і вёска Груздава Маладзечанскага раёна. Тут знаходзіцца вядомая царква, пабудаваная ў 1433 годзе без адзінага цвіка. Пра яе і цудадзейную ікону, якая міраточыць, захавалася паданне.
Паміж вёскамі Капачы, Груздава і Палачаны ў 1433 годзе адбывалася жорсткая крывавая сеча ваяроў Жыгімонта і Свідрыгайлы. Перамаглі апошнія, на баку якіх быў і смаленскі князь Андрэй Саковіч. Кажуць, яго выратавала груздаўская ікона Божай Маці.
…Войскі князя Свідрыгайлы цярпелі паражэнне. Раптам Андрэй Саковіч убачыў цудадзейную ікону і пачуў голас Царыцы Нябеснай: «Не кідай войска! Дай загад сваім наступаць, і вы пераможаце». Перш чым страціць прытомнасць, смаленскі князь паспеў аддаць такі загад. А ноччу, часова апрытомнеўшы, ён дапоўз да цудадзейнай іконы, ухапіўся за яе рукамі і прыпаў вуснамі. Такім знайшлі князя Андрэя сяляне на другі дзень і не пахавалі толькі таму, што не змаглі вызваліць з ягоных рук святыню. Праз нейкі час людзі заўважылі, што рукі ў князя, як і ўсё цела, цёплыя. Цяжка параненага ваяра вярнуў да жыцця будслаўскі ляснік з дачкою. І на месцы жудаснай сечы князь Андрэй узвёў царкву, дзе і была змешчана цудадзейная ікона Багародзіцы…
Я стаю ля іконы са свечкай у руцэ і паўтараю малітву, якой навучыла бабуля. Пасля службы застаюся, каб пагутарыць з айцом Анатолем. Ён падрабязна расказвае пра гісторыю царквы, дакладныя звесткі пра якую захаваліся з XIX стагоддзя. Вядома, што настаяцелем Груздаўскай святыні быў Пётр Калодніцкі, які памёр у 1866 годзе ва ўзросце 57 гадоў і быў пахаваны непадалёку ад храма. Яго змяніў святар Мікалай Калодніцкі, верагодна, сын Пятра. У 1872 годзе ў дакументах згадваецца чалавек па прозвішчы Кудасаў. А 23 жніўня 1879 года настаяцелем быў прызначаны настаўнік народнага вучылішча святар Іаан Таіраў.
Пазнейшыя крыніцы называюць імя святара Генадзя Яблонскага. У 1948 годзе ён аднавіў па летапісах усю гісторыю царквы. Пасля яго тут служыў Станкевіч, потым — Уладзімір Урлік. Менавіта пры ім храм разбурылі, нягледзячы на тое, што гэта была самая старажытная драўляная царква на Беларусі. У той час знікла і груздаўская святыня — ікона Божай Маці. І толькі ў 90-х гадах праваслаўныя вернікі адшукалі яе і адрадзілі царкву.

Валерый Пінчук, клуб юных журналістаў «Маладзік», г. Маладзечна.

Популярность: 1%

Оставьте свой комментарий!

Оставьте свой комментарий ниже.

Пожалуйста, старайтесь придерживаться темы публикации.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь Каталог TUT.BY