29.11.2021,Понедельник, 16:48
Мы в социальных сетях:
Главная » Архив, Что? Где? Когда?

Готовьтесь к финалу «Звонкай раніцы-3»!

Звонкая раніцаДа фіналу гатовы!

Так кажа кожны з 75 юных вакалістаў, якія на гэ­тым тыдні з’ехаліся ў Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”, каб паспаборнічаць за гран-пры конкурсу “Звонкая раніца-3”— экскурсійную паездку ў Львоў. І яны ма­юць рацыю! Бо кожны з фіналістаў прайшоў рэшата кастынгаў, у якіх прынялі ўдзел 355 выканаўцаў з роз­ных куткоў Беларусі.

Зараз хлопцы і дзяўчаты з 38 рэгіёнаў краіны цалкам пагрузіліся ў “фінальнае жыццё конкурсу”: набываюць новыя веды, пераймаюць майстэрства педагогаў і зорак беларускай эстрады, што прыязджаюць у Нарачанскі край да юных вакалістаў. А 14 і 15 студзеня адбыліся справаздачныя канцэрты першага тура фіналу “Звон­кай раніцы-3”. Іх анлайн-трансляцыі можна было ўбачыць на інтэрнэт-тэлеканале “Настаўніцкай газе­ты”, якая выступае арганізатарам праекта па падтрым­цы юных вакалістаў. Дарэчы, і зараз на афіцыйным сайце конкурсу www.zr.ng-press.by можна прагледзець выступленні фіналістаў, а потым параўнаць з іх выпрабаваннямі на сцэне “Зубраняці”.

— Канечне, за кожнага юнага выканаўцу дома будуць трымаць кулачкі, але і вы можаце падбадзёрыць сваіх сяброўземлякоў з дапамогай SMSгаласавання, якое стартавала 1 снежня і скончыцца 29 студзеня, напярэдадні галаканцэрта. У ім вызна­чацца 10 пераможцаў, уладальнік гранпры і іншыя намінанты конкурсу. Прагаласаваць за фіналіста мож­на, адправіўшы SMS на кароткі нумар 7755 з лічбай фіналіста, пазначанай на яго відэароліку, — паведаміў “ПВ” Уладзімір Фалалееў, мастацкі кіраўнік конкурсу, намеснік галоўнага рэдактара “Настаўніцкай газеты”, і пажадаў юным спевакам звонкага голасу!

Анна Королевич, «ПВ».

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь