20.10.2020,Вторник, 02:57
Мы в социальных сетях:
Главная » Развлечения и хобби

Скарбонка падзей

Савет музея.экспанаты 1941Мясціны вакол вёскі Збароў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці апісаў у сваіх творах Уладзімір Караткевіч, а некалі ў Збароўскай сярэдняй школе імя К.Н. Восіпава працавала яго маці. Пасяленне — самае старажытнае ў раёне, як і курганы на яго тэрыторыі. А шматлікія помнікі археалогіі і прыроды плануюць
уключыць у склад першага ў Беларусі прыродна-археалагічнага заказніка. Гэтыя і іншыя цікавыя факты і падзеі адлюстраваны ў экспазіцыях школьнага музея воінскай і працоўнай славы.

— У нашым краі сапраўды ёсць чым ганарыцца. Вучні займаюцца навукова-даследчай працай, знаёмяцца з гісторыяй і культурай рэгіёна, збіраюць легенды, паданні, тапонімы і гідронімы, — распавядае кіраўнік, настаўнік біялогіі Андрэй Іванавіч Чарняўскі. — Актыўна друкуюцца артыкулы ў сеціве, рабяты са сваімі работамі ўдзельнічалі ў канферэнцыях раённага і рэспубліканскага ўзроўню.

«Скарбоніца» заснавана ў канцы 1980-х гадоў. Сёння экспазіцыя складаецца з некалькі частак: «Археалогія», «Вялікая Айчынная вайна ў лёсе землякоў», «Дняпроўскі рубеж», «Землякі-афганцы», «Людзі мірнай працы», «Этнаграфія». Фонд змяшчае больш за 300 каштоўных рэчаў.

Штогод адбываюцца пешыя паходы-экскурсіі да помнікаў археалогіі, дзе аглядаецца іх стан, збіраюцца на паверхні зямлі артэфакты для папаўнення музейнага фонду.

У перспектыве — складанне электроннага каталога найбольш каштоўных экспанатаў; распрацоўка першага гісторыка-экалагічнага турыстычнага маршрута, дзе цэнтральнае месца будзе адведзена Збараўскаму школьнаму музею; выданне кнігі па гісторыі вёскі; пошук месц баёў і ўшанаванне памяці салдат, загінуўшых на гэтай тэрыторыі летам 1941 года.

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Comments are closed.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь