20.10.2020,Вторник, 03:32
Мы в социальных сетях:
Главная » Развлечения и хобби

Багацце з гарышча

2makmforum2014Ці маглі марыць аб скарбе школьнікі, збіраючыся ў вандроўку? Але цуд здзейсніўся: неверагодная гісторыя адбылася 27 гадоў назад, калі настаўніца беларускай мовы і літаратуры Аліна Казіміраўна Пахвалённая разам з вучнямі паехала ў яе родную вёску Галаўцы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Шмат каштоўных прадметаў сялянскага побыту, прылад працы для ткацтва і апрацоўкі льну прывезлі краязнаўцы. Так,
дзякуючы нечаканым знаходкам, у сталічнай гімназіі № 25 пачаў дзейнічаць гісторыка-краязнаўчы музей.

Сёння ён працуе па трох накірунках: «Этнаграфія і народнае мастацтва», «Летапісанне школы», «Патрыёты Бацькаўшчыны». Пры ім дзейнічаюць навукова-даследчыя, пошукавыя, творчыя, лектарскія і групы юных экскурсаводаў, працуе гурток «Спадчына». На базе аб’яднання праводзяцца адкрытыя заняткі, экскурсіі, ладзяцца выставы, сустрэчы, урокі мужнасці і іншыя выхаваўчыя мерапрыемствы. У 2010-м ён атрымаў званне народнага.

— Гадуецца дастойная змена: Аляксандра Безмен, Кірыл Дзенюшкін, Канстанцін Міхайлоўскі, Геннадзь Павіч,
Дар’я Кульба, Ганна Комар, Наталля Валасевіч, Марыя Кабак. Яны стараюцца стварыць эмацыянальную атмасферу, каб наведвальнікі атрымалі веды па прапанаванай тэме, сустрэча з мінулым заахвоціла іх да больш глыбокага знаёмства з этнаграфіяй свайго народа — распавядае Аліна Казіміраўна.

А гасцей ёсць, чым здзівіць: тут можна ўбачыць інтэр’ер беларускай сялянскай хаты, печ, ткацкі станок, лапці, стол, засланы абрусам, на якім звычайна стаяў самавар. Дарэчы, іх у музеі некалькі, мабыць, гэта самыя каштоўныя і старажытныя экспанаты. На адным нават выбіта імя ўладальніка — Васіль Іванавіч Баташоў.

Прыцягвае ўвагу куток па спецыяльнай галіне гістарычных ведаў «Царкоўнае краязнаўства», дзе знаходзяцца старажытная ікона, пакрытая даматканым белым ручніком; распяцце Збавіцеля, складзень трохстворкавы, урывак з Бібліі, каляндар 1905 года, у якім змешчаны звесткі аб грамадскім і духоўным жыцці Мінска; вучнёўская кніга царкоўна-прыходскай школы.

юк Юлія Хмель

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Comments are closed.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь