20.10.2020,Вторник, 03:02
Мы в социальных сетях:
Главная » Парнас

«ПВ»-Парнас (№24, 2015)

1001Сёння ў паэтычную рубрыку “ПВ”завіталі госці. Хто такія? Вось што гавораць самі удзельникі:

“Ужо трэці год у МДПДіМ працуе літаратурная гасцёўня “Думаць вершы”, падчас якой таленавітыя вучні 6 – 11-х класаў г. Мінска выступаюць з уласнымі паэтычнымі радкамі, прозай або драматургіяй на беларускай мове. Усе работы разглядае куратар праекта, кандыдат філалагічных навук Кацярына Шчасная, якая сама займаецца творчасцю. Вядзецца рэдагаванне твораў, кансультаванне аўтараў і настаўнікаў. Крытэрыі адбору: самастойнасць і наяўнасць мастацкай ідэі, правільнае моўнае і літаратурнае афармленне. На мерапрыемства запрашаюцца літаратары. Таксама ў праграму ўключаны музычныя нумары ў выкананні юных талентаў. Выступленні праходзяць у некалькіх узроставых групах. Сёлета была зададзена тэма прыроды, таму прадстаўляем вашай увазе цікавыя пейзажныя вершы”.

Запрашаем на старонку “ПВ-Парнаса” іншыя школьныя і моладзевыя літаратурныя гурткі, суполкі, аб’яднанні.

Бярыце пяро і нататнік — пішыце вершы!

Вядучы рубрыкі Серж Мінскевіч.

Арына Бугакава ~319~

Калi музыка плача, плача i ўся прырода

Калі музыка плача —
На душы не святлей.
Прырода не скача,
Робіцца сумней.
Пяшчотнасць, душэўнасць
За сэрца хапаюць.
Прастор і бязмернасць
Дзверы адчыняюць.
Бясконцавых мараў
І думак свабоду.
Няма больша хмараў
І сумнай прыроды.
Але ўсё ж застаўся
Пачуццяў куток,
Які аб’яднаўся
У цэлы прыток.
Сумленнасці, суму,
Слёз прад вачыма…
І радасць адпусціць —
Возьме адпачынак.
Як раптам — усё сціхла,
Не чуеш нічога.
І бачыш — карцінка
Застыла ў шыротах.
Вось кропля вісіць
Над халоднай зямлёю,
Дождж не шуміць
Над празрыстай ракою.
Музыка пайшоў
Далёка даўно,
І прырода застыла
У песні яго.

Антон Гоманаў ~320~

Зімовая песня

Завывае вецер ноччу.
Ён халодны, як снягі.
Ён схаваць абшары хоча,
Каб стаіць усё ад зімы.
За сабой нясе сумёты,
Радасць шчырую ў душы,
Каб нам раніцай у акенцы
Бачны быў свет у цішы.

Хрысціна Гараніна ~321~

Беларусь

Сусвет. Сонца. Планета. Зямля.
Краіны. Горад. Вёска. Сям’я.
Лес. Рэчкі. Азёры. Палі.
Дождж. Глеба. Пясок. Ручаі.
Хлопчык. Дзяўчынка. Усмешка. Вясёлка.
Поле. Нектар. Кветачка. Пчолка.
Бусел. Блакіт. Лён. Васілёк.
Птушачка. Гук. Лес. Каралёк.
Подбег. Увага. Гняздо. Птушаняты.
Крык. Небяспека. Аскал. Ваўчаняты.
Дзеці. Адвага. Камень. Дапамога.
Матуля. Удзячнасць. Знікненне. Трывога.
Сцежка. Алешнік. Суніцы. Грыбы.
Елкі. Бярозы. Асіны. Дубы.
Возера. Нарач. Легенда. Даўніна.
Любоў. Беларусь. Цуды. Краіна.

Марыя Малафеева ~322~

Буслы

Вярталіся буслы ў родны кут.
Ляцелі з выраю ў родныя мясціны.
Бярозкі каля возера растуць,
Стаяць саломай крытыя хаціны.
Бруіцца срэбразвонная рака,
Вясноваю парою паўнаводна.
Адтуль, дзе пух аблокаў, звысака,
Глядзелі птушкі ўніз на бераг родны.
А там стаяў зусім маленькі дом.
Вялікая расла з ім побач ліпа.
Два птахі закружылі над стаўком
І хутка ўніз пайшлі яны ад кліна.
На дрэве тым яны звілі гняздо,
Абараняючы нас ад любой напасці.
Крыламі белымі нягодам ўсім назло
Нясуць ў маленькую хацінку шчасце.

Ілья Мчадлідзе ~323~

Прысвячэнне

У вокны поўня свеціць,
І срэбны бляск трывожыць сны
Маёй юначай першае вясны.
Няўжо яна і сёння
не прыкмеціць
Мяне сярод штодзённай мітусні?
Дзе ўсё падман, дзе ўсё міраж…
І толькі стук абцасаў развітальны
Балюча сэрца мне кране.
Ты не мая, ты не мая, не…

Ганна Крацько ~324~

Сатвары свой свет

Сатвары свой свет,
Хай ён жыве ў душы.
Намалюй яго на паперы,
Верш пра яго напішы.
І хай мары жывуць
У свеце тваім,
Сатвары прыгожыя
Домікі ў ім.
Сатвары зару,
Сатвары бег лет.
Хай бліскучым сонейкам
Азарыцца твой свет.
Сатвары свой свет,
Хай ён жыве ў душы.
Намалюй яго на паперы,
Верш пра яго напішы.

Ганна Лыцыгевіч ~325~

Ярка свеціць сонейка,
Траўка зацвіла.
Неба ўжо не хмурыцца,
Бо вясна прыйшла.
Птушкі прыляцелі,
На галінкі селі.
Песні заспявалі,
Сумаваць не сталі.
Пчолкі ўсе прачнуліся,
Працу пачалі.
У кветкі акунуліся
І нектар знайшлі.

Ксения Шлемен

***

Мы в школу пришли
первоклашками.
Наивными не были мы,
Мы знали, что путь наш
нелёгок
В осуществлении нашей
мечты.
Понять все законы Ньютона
Смогли мы лишь с вами
в пути,
Познав все лазейки Эйлера —
Задачи решать мы смогли,
Подучив все теории Шлейдена —
В биологии стали асы,
Реверанс от нас вы примите
В благодарность за ваши
труды.

***

Горит свеча — воспоминанья вместе с нею.
И, кажется, забыть я не сумею,
Но, глядя на огонь, ты
понимаешь, что не зря.
Воспоминания уйдут,
Придёт реальность.
А ведь свеча ещё не догорит,
И, кажется, опаленное сердце — уже переболит.
Так хочется поверить
в счастье,
Чтоб не вникать в банальную реальность,
А жить воспоминанием свечи.
Как будто что-то впереди
Ещё подарит много счастья.

Алина Денисевич

Художнику

В ваших глазах —
бесконечность,
Трепещущий пыл бытия.
Вы — творец, посредник
вечности,
Без сомнений, то — ваша стезя.
Вы — искатель чудных
приключений,
Коль угодно, отмечу я в вас
Ту спокойность и плавность
движений:
Вы дыханием мерите час.
Вы милы и довольно учтивы,
О, не смею я вас обмануть!
Друг мой, вы душою красивы,
Значит, вечным будет ваш путь.

***

Относительность истины
Случай странный:
Параллели пересеклись
внезапно,
Крестом обозначили своё
положение.
Ещё недавно
Была теорема о непересекаемости.
Так отчего она утратила
значение?
В поисках ответа
Сделано ещё одно прекрасное
открытие:
Путь до и после абсолютно
одинаков,
И есть укрытие,
Где сохранилась сущность
знаков
И немного прежняя политика.
Руководствуясь логикой,
Заметно отсутствие абсолютной истины —
Есть только относительность.

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Comments are closed.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь