21.04.2018,Суббота, 20:09
Мы в социальных сетях:
Главная » Человек новейшего времени

Такіх — менш за 1 000!

250px-Viola_d'amoreЗнаёмцеся: Аляксей Карчэўскi. Хлопец, якi абраў рэдкую прафесiю — альтыст, і на шляху да яе зрабіў ужо пэўныя крокі. Ён заканчвае гiмназiю-каледж мастацтваў iмя I.А. Ахрэмчыка, з’яўляецца канцэртмайстарам мясцовага камернага аркестра i збiраецца паступаць у Беларускую дзяржаўную акадэмiю музыкi.

— Аляксей, чым прывабіў такі шлях?

— Па-першае, альтыстаў на Беларусі мала, менш за тысячу. Па-другое, інструмент заварожвае цёплым, густым, аксамiтным тэмбрам. Гэта самы старажытны з існуючых смычковых! Ён быў сканструяваны на мяжы XV—XVI стст. Антонiа Страдывары. Сёння выкарыстоўваецца ў струнных і сімфанічных аркестрах.

— Даўно займаешся?

— З шасці год. Звычайна са скрыпкі на альт пераходзяць музыканты, якія маюць буйны целасклад, вялікую руку і шырокую вібрацыю. Ён больш складаны па гукаатрыманні. Таму на рэпетыцыі адваджу па дзве гадзіны на дзень. А перад канцэртам ці іспытам — усе восем!

— Якой музыцы аддаеш перавагу?

— Натхняюць Юрый Башмет і Лоўрэнс Паўэр — самыя таленавітыя альтысты сучаснасці. А слухаю ўсё: ад класікі да грэйн-кора, пераходзячы праз джаз, блюз… Не люблю толькі шансон і поп.

— У сферы тваіх інтэрэсаў і гісторыя?

— Гэта навука цесна злучана з музыкай, якая ўзрушвала многіх асобаў. Але і падзеі падштурхоўвалі кампазітараў на стварэнне вялікіх твораў. Напрыклад, гісторыя Маскоўскай Русі зацікавіла М.П. Мусаргскага, які склаў оперу «Барыс Гадуноў».

— Да таго ж ты пішаш крытычныя нататкі на беларускай мове…

— Яна найпрыгажэйшая ў свеце і лепш сведчыць пра мае погляды.

— У цябе ёсць вялікія мары?

— Яны дасягаюцца і робяцца часткай жыцця, на іх месцы з’яўляюцца новыя…

— Тады жадаю паспяхова ажыццявіць тваю бліжэйшую мэту — трапіць у БДАМ!

юк Георгій Корсакаў

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Оставьте свой комментарий!

Оставьте свой комментарий ниже.

Пожалуйста, старайтесь придерживаться темы публикации.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь