22.04.2018,Воскресенье, 11:27
Мы в социальных сетях:
Главная » School bus

Из чего же сделана осень?

sten_1Быстро время летит: позади целый месяц нового учебного года. Он оказался богатым на события и принёс много впечатлений. А как провели его юные «пассажиры», узнаешь, «прокатившись» в нашем «Школьном автобусе».

Ускладзена на нас

Урачыста і радасна правялі Дзень ведаў у Ільянскай сярэдняй школе імя А.А. Грымаця. Але сапраўдным падарункам для вучняў 5—11-х класаў стаў першы ўрок “На цябе, наша моладзь, надзея”. Вядучыя Ягор Буркевіч і Анастасія Хаванская расказалі аб дзяржаўнай палітыцы Рэспублікі Беларусь у гэтай сферы, адзначыўшы, што абарона інтарэсаў моладзі і яе падтрымка — адзін з прыярытэтных напрамкаў прэзідэнцкага курсу ў нашай краіне.

Шчымліва прагучаў верш “Ветэранам” у выкананні Кацярыны Шмаргалавай — як удзячнасць ад маладога пакалення салдатам Вялікай Айчыннай вайны, што здабылі для нас Перамогу.

Вядома, не абышлося і без музыкі. Вакальны гурт дзяўчат (Марына Ікановіч, Юлія Усціновіч, Юлія Васінкевіч, Валерыя Гайчук) праспяваў песні пра моладзь, Радзіму і чароўнае восеньскае надвор’е.

Піянеркі дружыны імя А. А. Грымаця Ульяна Вярбіцкая і Юлія Усціновіч правялі цікавую і пазнавальную завочную
экскурсію “Скрозь час”, з якой мы даведаліся пра гісторыю дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб’яднанняў на Ільяншчыне з 1930-х гадоў да сённяшняга дня.

Вучні школы вельмі актыўныя, творчыя, зацікаўленыя гісторыяй сваёй малой радзімы. У гэтым можна было пераканацца ў час прагляду краязнаўчай стужкі “Ільянскія вандроўкі”, створанай старшакласнікамі пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў. Першы ўрок быў не толькі займальным, але і карысным для рабят: яны зразумелі сэнс слоў
вялікага песняра Янкі Купалы: “На цябе, наша моладзь, надзея…”

юк Марыя Шмаргалава, Ільянская СШ імя А. А. Грымаця

Это не забавы!

Будущее страны в надёжных руках! В этом убедилась юный корреспондент Татьяна Ошуркевич, пообщавшись с одиннадцатиклассниками СШ № 2 рабочего посёлка Речица и Столинской государственной гимназии Брестской области. С каким настроением ребята сели за парты?

Юлия Коржовник:

— Подумать только: недавно я шла с букетом алых роз, который был больше меня в несколько раз, и волновалась, что меня ведут в какое-то непонятное место, где предстоит ещё очень долго находиться… А теперь я стою здесь в роли выпускника и держу такой же букет, правда, теперь мы поменялись местами: больше стала я, потому что выросла. На душе неопредёленные чувства: страх перед надвигающейся ответственностью и интерес перед чем-то новым. По-моему, здорово, когда 1 сентября выпускники ведут первоклашек на линейку! Можно сказать, в новую для них жизнь. Это как взглянуть на себя одиннадцать лет назад. Даже не верится, что столько времени прошло. Сейчас я как никогда понимаю, что придётся приложить все силы, чтобы сдать экзамены на «отлично» и поступить в МГЛУ — вот моя цель!

Екатерина Виршич:

— Давно решила связать будущее с медициной. Выбор пал на специальность провизора. Нужно обладать глубокими знаниями, чтобы производить лекарства, ведь речь идёт о здоровье и жизни человека. Но меня это не останавливает, наоборот, помогает понять, насколько ответственной нужно быть.

Михаил Мальцев:

— Потрясающее чувство — знать, чего ты хочешь, и идти к намеченной цели. Тогда все трудности кажутся незначительными. Я мечтаю стать пограничником, и это отнюдь не юношеские забавы, а обдуманное решение.

Папяровы сябар

Не абмінула свята беларускага пісьменства СШ №10 г. Барысава: настаўнікі Ірына Анатольеўна Мельнік і Анастасія Віктараўна Камісарава падрыхтавалі для вучняў 5—7 класаў выхаваўча-пазнавальны вечар, асноўнай тэмай якога стала кніга.

Пачаўся ён з мультымедыйнай прэзентацыі “Кніга адкрывае свет”, падчас якой удзельнікі здзейснілі гістарычнае падарожжа ад перыяду ўзнікнення пісьма да сучасных электронных “чытальняў” і сродкаў навучання. Школьнікі даведаліся, як выглядаў першы друкарскі станок Іагана Гутэнберга, а таксама пра тое, што кітайцы першымі вынайшлі паперу і амаль 300 гадоў не раскрывалі сакрэт яе вытворчасці. Асаблівую цікавасць выклікаў аповед пра вузялковае пісьмо (у якасці носьбіта інфармацыі выкарыстоўвалі рознакаляровыя ніці, а для кадзіроўкі — вузлы). Рабяты нават самі паспрабавалі стварыць такое пасланне.

На другую частку мерапрыемства “Святло друкаванага слова” ў госці завіталі Еўфрасіння Полацкая і Францыск Скарына (вучні 7 “Б” класа Кацярына Ціхамірава і Кірыл Васілеўскі). Яны расказвалі пра сваю дзейнасць, а юныя барысаўчане падзякавалі ім за адданасць сваёй справе і любоў да Радзімы. А яшчэ рабяты цудоўна чыталі паэзію, прысвечаную роднай мове, з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсе на веданне прыказак “Розум і дасціпнасць”, разгадвалі рэбусы, а таксама паказвалі свае здольнасці ў напісанні вершаў на зададзеную рыфму:

Аднойчы раніцай кнігай я зачытаўся,
Многа новага тады я дазнаўся.
Цэлы свет адкрыла мне кніга.
Дзякуючы ёй разумным стаў я мігам!

— Госці мерапрыемства змаглі яшчэ раз пераканацца, якая цудоўная родная мова, што засталася нам у спадчыну. І гэты скарб мы павінны не толькі любіць і шанаваць, але і зберагчы для нашчадкаў. У канцы адбылася прэзентацыя сучасных беларускіх часопісаў для дзяцей і падлеткаў, а самыя актыўныя вучні атрымалі прызы, — расказала Анастасія Віктараўна.

Полёт журавликов

Каждый год 21 сентября отмечается Международный день мира. В этот раз темой дня стал лозунг «Партнёрство ради мира — достоинство для всех», призванный подчеркнуть важность совместной работы.

Железнодорожный район направил делегацию СШ №№ 2, 8 и 17 г. Витебска в количестве 30 учащихся для участия в акции, посвящённой Международному дню мира, которую проводил областной Совет ОО «БРПО» в рамках областного волонтёрского проекта «Журавлик». Учащиеся возложили цветы к мемориальному комплексу на площади
Победы в честь воинов-освободителей, партизан и подпольщиков Витебщины. Устроили флешмоб, запустив в небо разноцветных журавликов, прикреплённых к гелиевым шарикам.

Для младших школьников в этот день прошёл информационный час под общим названием «День мира в нашей жизни». Пионеры провели мастер-классы по изготовлению журавликов из оригами. Так учащиеся Железнодорожного района г. Витебска голосуют за мир во всём мире!

Анастасия Буданова, г. Витебск

Школьные новости собирала Ксения Счасная, «ПВ»

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Оставьте свой комментарий!

Оставьте свой комментарий ниже.

Пожалуйста, старайтесь придерживаться темы публикации.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь