15.08.2020,Суббота, 22:52
Мы в социальных сетях:
Главная » Что? Где? Когда?

Каго любіш? Люблю Беларусь!

mova1407“Здароў!”, “цягнік”, “бывай!”, — пачуўшы простыя словы, настаўляеш вушы? Так, бо ўсе мы неабыякавыя да роднай мовы. Але, на жаль, не заўсёды карыстаемся ёй. Хоць і магчымасці ёсць: школьныя ўрокі, радыё, тэлебачанне — шмат дзе гучыць беларуская гаворка. А часам, як ні дзіўна, прыкладам тут могуць стаць людзі з іншых краін. Пра што размова? Чытай далей — даведаешся!

МЛШБ — чатыры літары, якія для некаторых сталі чароўнымі. Расшыфроўваецца абрэвіятура як Між-народная летняя школа беларусістыкі. Яе арганізатарам з’явілася кафедра маладзёжнай палітыкі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а “вучнямі” — 56 чалавек з Аўстраліі, Індыі, Кітая, Японіі і яшчэ 14 дзяржаў. Праходзілі змястоўныя сустрэчы ад 30 чэрвеня да 15 ліпеня ўключна. Як аматар усяго роднага, “ПВ” разведаў, чым заваблівалі гасцей і якія ўражанні ў іх засталіся.

З перапынкамі на каву

У час мерапрыемстваў замежнікі бліжэй знаёміліся з беларускай мовай, літаратурай, цікавымі мясцінамі сталіцы і рэгіёнаў, а таксама з вядомымі культурнымі дзеячамі нашай краіны. Рабілі яны гэта не без дапамогі. Студэнты філалагічнага і гістарычнага факультэтаў БДУ, МДЛУ працавалі для іх добраахвотнікамі.

У праграму ўваходзілі 48 гадзін аўдыторных заняткаў па практыцы маўлення, спецыяльныя лекцыйныя курсы на тэмы: “Традыцыйная святочная культура беларусаў”, “Фарміраванне літаратурных нормаў беларускай мовы ў ХХ ст.”, “Актуальныя праблемы сучаснай беларускай гісторыяграфіі”… Да таго ж слухачы бралі ўдзел у майстар-класах, адукацыйных экскурсіях. А кава-паўзы давалі магчымасць крыху адпачыць і падрыхтавацца да наступнай “дозы” ведаў пра Сінявокую.

Лепш, чым каторы тутэйшы

Вывучэнне чужое мовы — не механічнае зазубрыванне тысяч слоў. Гэты працэс — поўнае паглыбленне ў мысленне народа, у яго вобразнае ўспрыманне свету. Таму, калі іншаземец гаворыць так, што цяжка адрозніць ад народжаных тут, адразу міжволі ўзнікае павага да яго.

Жывыя прыклады такіх знаўцаў — Адам Фалбр з Чэхіі і Уладзіслаў Маргацкі з Украіны. “ПВ”, пачуўшы знаёмыя
гукі з вуснаў замежных гасцей, не ўтрымаўся і распытаў пра іх новы досвед.

— Зчаго пачалася зацікаўленасць усім беларускім?

Адам:

—Яшчэ калі ў школе рыхтаваў прэзентацыю пра Беларусь, узнікла жаданне сюды прыехаць. Пазней, калі паступіў ва ўніверсітэт, стаў вывучаць вашу мову як дру-гую замежную. Хутка здзейснілася мара: я трапіў у Мінск і пачаў выкарыстоўваць беларускую на практыцы.

Улад:

— Сінявокай зацікавіўся ў 10 класе: чытаў інфармацыйныя інтэрнэт-рэсурсы, геаграфічныя і гістарычныя даведнікі. Але на Дзень Незалежнасці Украіны, калі ў нас у пасёлку выступаў песенны ансамбль з Чачэрскага раёна Гомельшчыны, адчуў духоўную блізкасць з вашым народам і ў прыватнасці з Палессем, бо сам маю паляшуцкія карані. У навуковым жыцці свайго ўніверсітэта займаюся асаблівасцямі і праблемамі ўкраінска-беларускіх адносін, што яшчэ больш патрабуе валодання мовай.

— Наколькі цяжка было пачынаць яе вывучаць?

Адам:

— Не занадта, бо на той момант я ўжо няблага ведаў рускую і мне заўсёды падабалася вывучаць замежныя
мовы. Хаця беларуская мае асаблівасці і вылучаецца сярод іншых славянскіх гаворак.

Улад:

— У нас значнае лексікаграфічнае падабенства, таму многія словы адрозніваюцца нямоцна. Але стварыць уласны запас не так лёгка! Ёсць цяжкасці ў чытанні гукаў, у прыватнасці ў, частых а ды я, таксама розных падваенняў. Усё патрабуе часу, увагі і адданасці справе.

— Ці бывалі раней у Беларусі?

Адам:

— Так, я тут ужо ў пяты раз. Спачатку прыязджаў як турыст, а пасля адзін семестр вучыўся ў БДУ.

Улад:

— Да вандроўкі ў Мінск двойчы наведваў Брэст.

— Што больш за ўсё падабаецца ў нас?

 Адам:

— Вабіць амаль усё, перадусім добрыя людзі, прадукты, а таксама своеасаблівая атмасфера краіны, якую складана  апісаць.

Улад:

— У Брэсце мяне ўразілі магутная крэпасць, прыгожыя вулачкі, чысціня горада, прыветлівыя людзі. І палеская прырода, як заўсёды.

— Ці прыедзеце яшчэ калі-небудзь у шко-лу беларусістыкі?

Адам:

— Абавязкова! Гэта добрая нагода папрактыкавацца ў маўленні. А паколькі праграма мяняецца, я кожны раз даведваюся нешта новае.

Улад:

— Школа беларусістыкі змяніла мае погляды на правільнасць вывучэння мовы. Дапамагла адчуць вялікую комплекснасць атрымання ведаў у галіне беларусазнаўства, якое сапраўды выступае не проста сукупнасцю пэўных навыкаў і ўменняў, а светапоглядам. Спадзяюся, гэты досвед акажацца карысным і я буду вяртацца сюды як да нечага роднага.

Каравай за гасціннасць

Валанцёры з БДУ і МДЛУ кожны дзень суправаджалі палякаў, чэхаў і кітайцаў, робячы ўсё для таго, каб ад наведвання Беларусі ў іх засталіся толькі найлепшыя ўражанні. Пагутарым з адной з добраахвотнікаў, Марынай Яраховіч, студэнткай філфака БДУ.

— Як трапіла ў МЛШБ?

— Большасць заняткаў у школе праводзілі мае ўніверсітэц-кія выкладчыкі. Яны і прапанавалі паўдзельнічаць.

— Што ўразіла?

— Я сустракала гасцей на ўваходзе і першай даведвалася, хто яны і адкуль. Па-сапраўднаму ўразілі колькасць і разнастайнасць краін, з якіх прыехалі слухачы. Цэлых 18! А яшчэ прыемным успамінам застанецца вялікі, прыгожы і смачны каравай ад украінскіх аматараў
беларушчыны.

— Узамежнікаў узнікалі якія-небудзь пытанні?

— Няшмат. Госці аказаліся падрыхта-ванымі: добра валодаюць мовай, шмат чыталі пра Беларусь. Тут яны ўдасканальваюць ужо вядомае. Таму пытанні былі арганізацыйнага
характару: дзе збор, як даехаць, у колькі экскурсія, дзе купіць чайнік.

— Ці лёгка працаваць?

— Калі сумленна — складана. Трэба ўсё паказаць, расказаць, нікога не згубіць, не пакрыўдзіць.

— Якія з’явіліся прапановы па арганізацыі?

— Я б параіла праводзіць больш неаўдыторных мерапрыемстваў, сумесных паходаў куды-небудзь, каб госці не сядзелі вечарамі па пакоях. Таксама, на маю думку, трэба даваць інтэрнат і валанцёрам, каб працавалі сапраўды тыя, хто хоча, а не толькі тыя, хто можа.

Як відаць, некаторыя гатовыя ехаць далёка, перасякаць межы, наведваць спецыяльныя школы, каб дакрануцца да чагосьці незвычайна каштоўнага, да таго багацця, што мы маем кожны дзень і не заўважаем. Таму, сябра, не будзем губляць часу і магчымасцяў, а ў тыдні, што засталіся ад вакацый, звернемся да беларускай культуры ва ўсіх яе праявах! Тым больш што такі год на дварэ!

У школу беларусістыкі завітаў Леў Глушыцкі, «ПВ»

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Comments are closed.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь