21.10.2017,Суббота, 07:55
Мы в социальных сетях:
Главная » "Чыстыя сэрцы роднай зямлі"

Што самае галоўнае падчас адпачынку?

letobelar080816Што самае галоўнае падчас адпачынку? Не стаміцца ад самога працэсу. А калі сур’ёзна, то найважнейшае тут — новыя ўражанні. Дзе іх набыць? Удзельнічаючы ў творчых спаборніцтвах “ПВ”! Гэта проста, карысна і займальна. Рэдакцыйная пошта штодзённа папаўняецца замалёўкамі пра цікавыя справы падлеткаў. Вось і сёння актывісты конкурсу “Чыстыя сэрцы роднай зямлі” дзеляцца з табою сваімі гісторыямі.

Ёсць чары ўзабытым

Кожны раз, калі чую словы “малая радзіма”, перад вачыма паўстаюць цудоўныя краявіды маёй Ашмяншчыны. Яна вабіць не толькі сваёй прыгажосцю, але і багатай гісторыяй. Пра яе я ведаю не па чутках: разам з аднакласнікамі ўдзельнічала ў праекце “Ёсць чары ў забытым, старадаўнім”, прысвечаным шляхецкім сядзібам Барунскага тракту. Спачатку мы даследавалі гістарычныя крыніцы, музейныя дакументы, краязнаўчую літаратуру. Выявілі, што Барунскі тракт мае свое-асаблівы лёс. Калісьці ён быў асноўным шляхам з Крэва да Вільні. Тут праязджалі і Ягайла, і Вітаўт, крыжакі ішлі па ім, каб захапіць сталіцу Вялікага Княства Літоўскага. У ХІХ стагоддзі ўздоўж яго размяшчаліся фальваркі прадстаўнікоў знатных шляхецкіх родаў. Мы няшмат ведаем пра іх, бо большасць захавалася або ў выглядзе адрын, або фрагментаў паркавай алеі.

Так, палац Чапскіх у Навасёлках у канцы ХІХ стагоддзя быў адным з самых вялікіх у Беларусі, а сёння засталіся толькі гаспадарчыя пабудовы і пахавальня. Адам Чапскі заснаваў Жупранскі касцёл, грошы на яго дапамагаў збіраць наш вядомы зямляк Францішак  Багушэвіч.

У Алянах захавалася капліца, узведзеная кіраўніком паўстання 1830—31 гадоў, старшынёй мясцовага  трыбунала  Парфірыем Важынскім. Далей Зялёны Бор — радзіма Зыгмунда Мінэйкі, жыццёвы шлях якога вельмі насычаны: нездарма яго называюць беларускім графам Монтэ-Крыста. Удзельнік паўстання 1863—64 гадоў пасля ўцёкаў з ссылкі апынуўся ў Францыі, потым — у Балгарыі. За адданую працу на карысць сваёй новай радзімы — Грэцыі — атрымаў званне Ганаровага грамадзяніна.

Сядзіба ў Гейстунах адлюстравана ў малюнках Напалеона Орды. Яе ўладальнікамі былі вядомы філосаф і прававед XVII ст. Анджэй Волян, а ў ХІХ — сябар Адама Міцкевіча, паэт, перакладчык Эдвард Адынец.

Сямейнае гняздо мастака ХІХ ст. Юліана Карчэўскага ў Бянюнах захавалася ў здавальняючым стане. Ён пра-жыў кароткае, але яркае жыццё, яго карціны ўпрыгожваюць музеі Варшавы і Вільні.

Падчас працы над праектам мы, даследаваўшы шматлікія крыніцы, здзейснілі паход па былым Барунскім тракце, знайшлі дадатковую інфармацыю, упарадкавалі некаторыя аб’екты. Сабраныя звесткі дазволілі напісаць работу, з якой я выступала перад вучнямі школы, раёна і вобласці, прымала ўдзел у VII Міжнародных Гальшанскіх чытаннях. Створана віртуальная экскурсія “Старая сядзіба памятае”, якая прапануе змястоўны, цікавы матэрыял пра маёнткі і іх уладальнікаў. А велаэкскурсія ў Навасёлкі і Жупраны, што адбыласяў чэрвені, дапамагла нам распрацаваць чатыры новыя турыстычныя маршруты.

Праходзяць гады. Многае сціраецца з памяці народа. Але нельга забываць пра людзей, чый уклад у гісторыю роднага краю заслугоўвае глыбокай павагі. Цудоўныя ландшафты, старадаўнія архітэктурныя комплексы і нават іх рэшткі трэба шанаваць. Продкі пакінулі нам багатую культурную і духоўную спадчыну, і наша задача — берагчы і вывучаць яе.

Таццяна Вайгеніца, СШ № 2 г. Ашмяны, Гродзенская вобласць.

Рябинки на память

Учащиеся Колодищанской средней школы хранят традиции своего посёлка, стараются сделать его лучше. Члены клуба «Спадчына» под руководством отличника образования Республики Беларусь Нины Ильиничны Гарковенко более 15 лет собирали информацию о Колодищах. И в 2002-м здесь был открыт краеведческий музей. И взрослые, и дети с удовольствием посещают его. Ведь это так интересно: увидеть своими глазами все эти предметы и узнать о них что-то новое. Каждая вещь хранит в себе особую историю.

В учреждении образования не забывают и о тех, кто воспитывает в ребятах лучшие качества и даёт знания. Чтобы выразить свою любовь и благодарность, в 2008-м в школьном дворе учащиеся заложили Аллею учительской славы. На гранитных табличках указаны фамилии и должности ветеранов педагогического труда, которые посвятили работе долгие годы. Рядом растёт 29 именных рябинок, их крупные красные гроздья так и притягивают взгляд. А в центре стоит главный символ учительского ремесла — большое сердце. Лучи солнца, отражаясь от гранита, согревают всех своим теплом. Точно так же и наставники окутывают нас своей заботой. Мальчишки и девчонки охотно присматривают за деревьями, поддерживают чистоту. А в дни школьных праздников к памятнику прихо-дят с цветами жители посёлка.

Вот так ребята из Колодищанской средней школы сохраняют историю своего края. Ведь они понимают, что без знания прошлого нет счастливого будущего.

Дана Восканян, Колодищанская средняя школа, Минская область.

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

2 комментария »

  • Вікторыя пишет:

    Таццяна Вайгеніца, вельмі цікава! Арыгінальная ідэя:)

  • Евгения пишет:

    Первая статья самая лучшая!

Оставьте свой комментарий!

Оставьте свой комментарий ниже.

Пожалуйста, старайтесь придерживаться темы публикации.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь