15.10.2018,Понедельник, 20:01
Мы в социальных сетях:
Главная » Парнас

«ПВ»-Парнас (№34, 2016)

d60d547f2ad9Дзень добры, дарагія пар­на­саўцы! Мы зноў радыя вітаць вас на нашай паэтычнай старонцы. Час бяжыць па сваім коле — вось і канікулы скончыліся. Праўда, у гарачую пару адбываецца мала літаратурных падзей, не тое, што ўвосень. Аднак здараюцца выключэнні. Мінулае лета запомніцца тым, што ад­метны беларускі паэт Алесь Гібка-Гібкоўскі прэзентаваў новы зборнік “Дакрануцца да неба”. Там ёсць цудоўны твор, з якім мы і знаёмім нашых чытачоў.

БАЛАДА ПРА ПЕНІЦЫЛІН

Светлай памяці

бацькі Сямёна Фёдаравіча

Як шмат з таго часу мінула —

амаль нябачным стаў след…

Быў люты — месяц пануры,

страшэнна злосны на свет.

Мяло тады люта, жорстка

студзеню наўздагон…

І ўсё было так няпроста

ў скрыжалях лёсу майго…

Той лёс вырашаўся хвацка,

у межах сціслых гадзін,

калі, светлай памяці, бацька

прывёз мне пеніцылін.

Сказаў правінцыйны лекар —

быў юны, ды галава! —

маўляў, у Зэльве ў аптэцы

ёсць сродак мяне ўратаваць.

Паколькі зусім я знядужаў,

меў бацька адзін расклад —

праз пекла лютаўскай сцюжы

на ровары ў Зэльву й назад!

Паспець адной ноччу трэба

праз змрок каламесы густой,

і падтрымала Неба

бацьку ў дарозе той!

Вярнуўся ён ранкам-рана

з лекам тым у руках!

І каля ганка лякарні

ад стомы цяжкай упаў!

Здзяйсненню сапраўднага цуду

першы ж укол паспрыяў:

сцішэлы да беспрабуду,

раптам заплакаў я!..

Паспеў бацька тым лютым…

Другі раз жыццё падарыў!..

Як часта няўзнак балюча

ў бурлівым жыцця віры

рабіў я яму, бывала…

Даруй мне, татка, даруй!

І што ўспамінаю мала,

і рэдка прыклад бяру…

Ды Часу мы ўсё ж не роўня —

мацнейшы за нас Ягамосць!

Як важна любіць бацькоў нам,

пакуль яны побач ёсць!..

Мудрыя і патрэбныя кожнаму словы выказаў паэт у гэтай ба­ладзе. Магчыма і ў вас, шаноў­ныя парнасаўцы, знойдуцца вершы, прысвечаныя сваім родным. А калі не, то варта паспрабаваць напісаць і да­слаць іх у нашую газету. Мы чакаем новых твораў на е-mail: p_vozrast@tut.by.

Вядучы рубрыкі Серж Мінскевіч.

Таццяна Мацюхіна

РАМОНКАВЫ РАЙ

Я хацела б Вамі захапляцца,

Думкі й пажаданні вывучаць.

І ў любові ціха прызнавацца,

І адказу доўга не чакаць.

Я хацела б назбіраць рамонкі

З тых палёў, якія Вы любілі.

І, напэўна, нават не забылі,

Што люблю я Вамі захапляцца…

Я хацела б у кветкі прыбірацца

І вянкі сплятаць з лістоў аеру,

Толькі я Вам поўнасцю не веру:

Мне пра Вас у Бога не дазнацца.

ЛІСТ У МІНУЛАЕ

Павітаю музыкай у вершы,

павіншую шчырасцю душы.

Калі неба — поўняй,

калі слова — песняй,

то маўчаннем стане: “Напішы!”

Напішы мне,

калі светач-сонца

хмары занясуць за край зямлі.

Напішы мне,

бо даўно, бясконца

пераходжу з “я” на слова “Вы”.

Прачытаю ліст у адну хвіліну.

Можа, і смяшынкай

зазірну

я ў акенца Боскага настрою

светлых думак у сусвеце déjà vu.

МЕЛОДЫЯ ШАПЭНА

Я слухала мелодыю Шапэна.

Была з табой у думках назаўжды.

І ўспамінала верш таго Верлена,

якім так захапляўся ты.

А я жыву ў казках і паданнях,

якія мне чыталі перад сном.

Мае любімыя, чароўныя казанні

агучаныя тым вартаўніком,

што аметысты сцеражэ за ганкам,

ды дзверы не адчыніць нават мне.

У небе ўжо з’яўляецца заранка,

а ты не верыш нават у сябе…

А ты не ведаеш, што я шукаю цуды

і мой Геракл ужо ля маіх ног.

Мелодыю кахання не забуду

і наш з табой няспешны дыялог.

МАЙМУ АНГЕЛУ

Зберажы ў намеры,

асвяці даліну —

там, дзе свет бясконцы,

там, дзе Бог адзіны.

Падаруй надзею,

да якой імкнуся.

Марамі падзею

маляваць вучуся.

Навучы быць моцнай,

калі вораг — сіла,

мудрай быць — у злосці,

добрай быць — у міры.

Спапялі нянавісць,

калі страх пануе

ці ў душы, ці ў свеце.

Цябе Бог пачуе,

мой анёл!..

***

Знакі і словы. Маўчанне і голас.

Сонца і месяц. Зямля, жытні колас.

Зараснік дзікі ў кустоўі ажыны.

Кропля вады на галінцы рабіны.

Стол ля акна. Пахі цукру, маліны.

Дзеці на полі. Варэнне з каліны.

Восені водар. Натхненне сядзібай.

Вечнасць імгнення. І гонар Радзімай.

Алина Родионова

***

…Такая смелая, смешная и

 временами озорная!

Но сердце при тебе вдруг замирает,

И бабочки в душе моей летают.

А от удушливой волны, что подступает —

я вся держусь,

не умираю.

Я знаю: для тебя я не загадка,

Но дай похитить взгляд твой хоть

 украдкой,

Дотронуться до губ да на секунду

замереть,

Потом хочу чудную песню спеть…

О том, как будем путешествовать

 по миру

И познакомимся с людьми,

 природой, лирой.

Ты умный ведь такой, я стану

слушать до утра

Твои безумные, свободные слова!

О том, что ждёт нас через год,

Как вместе закрутить смогли

 компот;

И протащили радость и ненастье

Через всю зиму, как две страсти.

О том, что стану бормотать я по

 ночам.

И всё равно не будем ссориться по

 мелочам.

Тебе захочется так часто меня

 удивлять,

Что я не только благодарственно

начну кивать.

А сердце плачет, ноет, рвётся;

Я жду, когда судьба твоя возьмёт

да соберётся.

Мечты мои сладки, чисты,

невинны,

Но только ты уж слишком мирный.

Екатерина Тарасова

***

Вопросы вечные тревожат вновь и

 вновь.

А может, жизнь моя не так

прекрасна?

Ведь кто-то за свободу тратит

кровь,

А я с дивана встать боюсь

напрасно.

Я никогда не жил своим умом,

Я не живу, а просто существую,

Не замечаю я людей кругом,

А значит, жизнь моя прошла

впустую.

Не помогал я бедным старикам,

А трясся лишь над новым

телефоном,

Я за богатство Родину продам,

Хотя оно того совсем не стоит!

Я поменяю жизнь наоборот

И буду жить, чтоб жили наши

дети,

В прохладной тени яблочных садов,

И были бы за ближнего в ответе!

Наталья Майлычко

СПЕКТР

Никто не знает про планеты,

Что далеко за гранью спят.

Оберегая их тайны и секреты,

С мечом ночные рыцари стоят.

Ведь ограничен наш обзор

Лишь спектром из семи цветов.

Но мы-то думаем, «простор»

Представлен испокон веков.

Мирослава Васильченко

ЛЕТНИЙ ДЕНЬ

Дождь прошёл, и всё вокруг свежо —

Зазвенела улица ручьями,

Слышен птичьих голосов мажор!

Солнце заиграло вновь лучами —

Тень растаяла над нами.

В этот летний день погожий

Было нам совсем не сложно

Стать

Опять

Друзьями!

 

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Оставьте свой комментарий!

Оставьте свой комментарий ниже.

Пожалуйста, старайтесь придерживаться темы публикации.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь