17.10.2018,Среда, 15:30
Мы в социальных сетях:
Главная » Парнас

«ПВ»-Парнас (№3, 2017)

Добры дзень, дарагія парнасаўцы!

З радасцю вітаем вас на старонцы першага ў 2017-м выпуску «ПВ-Парнаса». Прайшлі навагоднія святы, і, мажліва, вам ужо надакучыла дрыжаць і ўцякаць ад марозу. Таму будзе дарэчы нагадаць, што неўзабаве прыйдзе (а куды яна дзенецца?) вясна! А зробім мы гэта з дапамогай верша навучэнкі дзіцяча-юнацкай студыі “Тэлебом” Мінскага дзяржаўнага Палаца дзяцей і моладзі Паліны Арцюкоўскай.

І яшчэ сёння ў нас у гасцях тале-навітыя вучні ДУА “Дзераўнянская сярэдняя школа” Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці — Дзіяна Бычкевіч, Яўгенія Калініна і Максім Прыгожы.

Наогул, калі ў вашых школах дзейні-чаюць літаратурныя гурткі і вучні спрабуюць сябе ў мастацтве паэтычнага слова — збірайце вершы і дасылайце нам. Пасля, трымаючы газету ў руках, вам будзе цікава і карысна абмеркаваць апублікаваныя творы.

Чакаем лістоў на е-mail: p_vozrast@tut.by

Вядучы рубрыкі Серж Мінскевіч.

Полина Артюковская

ВЕСНА

Весна уходит с запахом сирени…

Последний день избытком лени

Вершит нелепые дела…

Крадутся тени на колени, —

Я в одиночестве сильна!

Мой день сомкнулся со вчерашним:

Осадок злости, корь любви…

Лукаво, сонно и пропаще

Кричат в надрыве соловьи.

Мой миг тревожен и надменен,

Раскованно суров и чист.

Во встречах терпко всё, мгновенно

И ярко, как кленовый лист.

Как уходящий день прекрасен

Своей округлой полнотой!

Всё растворилось в блеске счастья,

В обрывке нити золотой.

ГОРОД

В мокроту мокрых улиц…

И мокрых трамваев сада.

Пешеходов, замоченных куриц…

И огней магазинов стада.

Где несётся индейцев армада

И кричит, надрываясь, гудок

Злых машин в позолоченных латах…

Или просто машинный поток.

Там девчонка в песочнице белой

Строит стаи больших пирамид!

В кривизне неразвитого тела

Женской грации ловит гранит.

 

Кристина Лосева

СИЛЬНЫЕ ДУХОМ

Сильные духом под струны гитары

Тихо горюют опять у огня…

Сильные духом не слышат фанфары.

Их проклинают они про себя!

Сильные духом страдают ночами,

Всё погружаясь в таинственный мрак.

Сильные духом глаголят делами!

Им лишь покорность —

истинный враг!

Сильные духом всё терпят и знают.

Хоть ложь и слаще той правды

в сто раз…

Сильные духом всегда умирают

В бойнях за правду: тогда и сейчас.

Сильные духом обиды прощают

(А обижают их часто всерьёз).

Сильные духом слова ощущают!

«Больно ли им?» — всё же глупый

вопрос…

Сильные духом вовек не сдавались!

Самоотверженно терпят и боль…

Люди, прошу вас, пожалуйста,

сжальтесь!

Ведь им так трудно остаться собой!

Максім Прыгожы

сім Прыгожы

 “ПАКАЗАЛА МЫШКА НОС” 

(Байка)

Два каты — Марцін і Мішка —

Раз злавілі ў хаце мышку,

Пагулялі з ёю крышку,

Ды прыкінулася мышка,

Што ўжо мёртвая ляжыць.

Трэба тут катам рашыць,

Як ім мышку падзяліць.

— Я злавіў! — крычыць Марцін, —

Значыць мне і будзе мышка,

А табе, мой сябра, — блін.

Згодны ты са мною, Мішка?

— Не ўсё ясна мне, Марцін,

Пра які ты кажаш блін?

Раз ты гэтак разважаеш,

Мяне з носам пакідаеш.

 

Покуль спрэчка ў іх вялася,

Мышка хутка паднялася,

Паказала ім свой нос —

І вільнуў мышыны хвост.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Хто ў спрэчках ісціну знайсці

 імкнецца,

Той сам жа з носам часта застаецца.

БАЦЬКОЎСКІ ДАКОР

(Казка)

Царства існавала між сямі грудоў,

Там расло нямала соснаў і дубоў.

І цякло жыццё ў ім мірна з веку

ў век,

Правіў царствам добры, кемны

чалавек.

Трох сыноў сваіх змалку

ён выхоўваў,

Цар аднойчы з імі распачаў размову:

— Слухай, сынку Ваня,

што хачу сказаць,

Каб не смеў ты болей галубоў

ганяць,

Хай лятуць бяспечна над зямлёй,

у высі,

Ты за галубамі, хлопец, не ганіся.

Позіркам уважным ў неба загляні —

Кружаць птахі вольна ў яснай

вышыні,

Крыламі махаюць, радуюцца сонцу,

Мы павінны, Ваня, іх любіць

бясконца.

Іх не трэба крыўдзіць, праганяць

з вачэй,

Набяры зярнятак ды пасып хутчэй.

Ну а ты, Андрэйка, што, як слуп,

застыў,

Сорамна табе — што ты натварыў?

Шэры, жвавы зайка бег на спрытных

лапах,

Аж пакуль у пастку ён тваю

не трапіў.

Вожыка таксама ты лавіў, вядома,

А ў таго ж, магчыма, дзеці

плачуць дома.

Колькі ты звяркоў проста так згубіў!

Ты за што, Андрэю, так іх неўзлюбіў?

Сцёпка, ты што скажаш? Ты ж —

 старэйшы сын,

Быў бы разумнейшы хоць бы

ты адзін.

Ты парай братам, як ім паступаць,

Бо звяркоў і птушак трэба паважаць

І ніколі ў крыўду болей не даваць.

Добрымі і чулымі я вас гадаваў,

Ды жаданых вынікаў з вас

не атрымаў.

І сыны ад бацькі выслухаўшы словы,

Заключылі разам цвёрдую дамову:

“Родную прыроду разам зберагаць,

А братоў малодшых толькі

шанаваць!”

 

Дзіяна Бычкевіч

РОЗДУМ ПРА БУДУЧЫ ЛЁС

Палын-трава шуміць у полі,

Самотных дрэў гусцее цень,

Я сёння мару, як ніколі,

Якім мой будзе новы дзень.

Гляджу, як цёмныя аблокі

Плывуць удаль усцяж лясоў,

На лён блакітна-сінявокі,

Паніклы ад грыбных дажджоў.

Куды мяне мой лёс закіне,

Якім мой будзе новы дом,

Ці засумую па рабіне,

Што чырванее пад акном.

Сябе ўяўляю закаханай,

З адкрытай светлаю душой,

Жыццё спазнаць жадаю рана,

Прайсці сцяжынаю сваёй.

 

Яўгенія Калініна

ПОМНІ КРАЙ, ДЗЕ ДЗЯДЫ ЖЫЛІ

На птушак людзі падобныя,

Што гэта праўда, не зман,

Зведаў, напэўна, ты добра,

Едучы за акіян.

Птушкі ад сцюжы хаваюцца,

Ляцяць туды, дзе цяплей,

Вясной на радзіму вяртаюцца,

Каб дома ўзрасціць дзяцей.

Яны вельмі добра знаюць

Дарогу здалёк дамоў

І змалку дзяцей прывучаюць

Трымацца сваіх каранёў.

Ты ж у мроях высокіх

Там марыш жыццё будаваць,

Няўжо па сябрах далёкіх

Не будзеш зусім сумаваць?

Хіба ж так лёгка забыцца

Можна пра край дарагі,

Што больш не ўбачыш, — змірыцца —

Нашы лясы і лугі?

Хіба забудзеш мясціны,

Дзе нарадзіўся і ўзрос,

Дзе бэз пад акном, ля парога каліна,

Дзе яркае сонца блакітных нябёс?

Нялёгка, пэўна, будзе там прыжыцца

У палоне дум былога пачуцця,

Раскошаю жаданай наталіцца,

Ураз змяніўшы звыклы лад жыцця.

З разбітым сэрцам і душой распятай

Ты, мабыць, ходзіш па чужой зямлі,

Хай будзе для цябе вялікім святам

Туды вярнуцца, дзе дзяды жылі.

 

 

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Оставьте свой комментарий!

Оставьте свой комментарий ниже.

Пожалуйста, старайтесь придерживаться темы публикации.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь