18.09.2020,Пятница, 14:15
Мы в социальных сетях:
Главная » Архив

Захаваць святло душы

Ціха апускаецца вечар на школьны двор. Ужо не чуць дзіцячых галасоў. У вокнах цёмна, і толькі адно акенца, нібы зорка Вялікай Мядзведзіцы, стухае амаль апошнім…

Разам з педагогам-арганізатарам Галінай Міхайлаўнай Акішавай часта заседжваемся ў піянерскім пакоі: рыхтуемся да збору ці абмяркоўваем справы. Тут утульна і малодшым, і старшакласнікам, і выдатнікам, і цяжкім падлеткам. А ўсё таму, што атмасфера асаблівая. Сюды прыходзяць па закліку душы, з трывалым жаданнем зай­мацца грамадскай дзейнасцю, а той, хто заглядае за кампанію — таксама застаецца.

З пачаткам навучальнага года знайшлася справа для піянераў. І ў першую суботу верасня рабяты шостых класаў выйшлі з граблямі і рыдлёўкамі ўбіраць лісце вакол музея валуноў. Усе працавалі з радасцю. А потым эстафету перанялі сёмыя класы, пазней — восьмыя. Па традыцыі пасля Дня гімназіста выходзяць на ўборку лісця пяцікласнікі. Напярэдадні Галіна Міхайлаўна збірае іх у актавай зале, распавядае пра добрыя ўчынкі і пра прыклад старэйшых сяброў. “І гэта, дзеці, па-піянерску высакародна”, — гаворыць яна. Пасля такіх слоў затрапечуцца сэрцайкі падлеткаў у жаданні выканаць свой абавязак.

Галіна Міхайлаўна прапануе справы, якія вучаць быць адказным, шчыра ставіцца да жыцця, да людзей, помніць і паважаць тых, хто прайшоў праз пекла Вялікай Айчыннай. Адна з такіх — догляд помнікаў на Усходніх могілках. Аднойчы пяцікласніцай я пачула, што хутка рабяты туды паедуць. Шчыра кажучы, сама не збіралася. Але аповед педагога пра подзвігі уайчыннікаў настолькі ўразіў, што ў вызначаны час ужо стаяла з анучкамі, граблямі і кветкамі.У той дзень мы добраўпарадкоўвалі чатыры магілы: невядомага лётчыка, збітага над Мінскам у 1943 годзе, Героя Савецкага Саюза Івана Елісеевіча Самбука, Героя Савецкага Саюза Барыса Адамавіча Булата, ваеннага лётчыка СССР, генерал-палкоўніка авіяцыі Сяргея Якаўлевіча Жукоўскага. Мы гана­рыліся тым, што ўшаноўваем іх памяць. І не было для нас чужых магіл. Пасля Галіна Міхайлаўна паказала алею, дзе пахаваны вядомыя дзеячы навукі і культуры, і распавяла пра іх. Вярнуўшыся, кожны зразумеў: мы адказваем за тое, што выконваем. А вясною, калі зноў плануецца паездка на Усходнія могілкі, ад жадаючых няма адбою.

У Галіны Міхайлаўны заўсёды назапашана цікавая гісторыя з жыцця піянерскай арганізацыі. Але пра сябе педагог не любіць расказваць. І ўсё ж мы даведаліся, што шмат гадоў яна працуе на выхаваўчай работе, што калісьці будавала БАМ і мае ўзнагароды…

Яшчэ адна важная традыцыя — штогадовая экспедыцыя “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”. З кожнага падарожжа прывозім прэзентацыю ці відэафільм. І тое, пра што даведваемся, пакідае ў нашых сэрцах знічку памяці аб мінулым. Гімназія трэці год запар становіцца пераможцам раённага і гарадскога этапаў гэтага конкурсу.

Напэўна, я несучасная, бо не імкнуся паведаміць пра асабістыя заслугі. Я толькі адзінка вялікай дабрачыннай арганізацыі, якая носіць пачэсную назву — ГА “БРПА”. І сёння важна не толькі захаваць яе, але навучыць рабят берагчы і памнажаць яе традыцыі.

…Нібы зорка Вялікай Мядзведзіцы, гарыць акенца нашай гімназіі. І яно не згасне,

 

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Comments are closed.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь