30.05.2020,Суббота, 18:32
Мы в социальных сетях:
Главная » Твой ровесник

Маё прозвішча — лепшае ў свеце!

А з вокладкі “ПВ” табе ўсміхаецца пераможца творчага конкурсу “Маё прозвішча — лепшае ў свеце” Віялета Русялевіч з Доцішскай сярэдняй школы. Да поспеху яе прывялі не толькі багатае ўяўленне і выдатныя літаратурныя здольнасці, але і годная відэапрэзентацыя, стварыць якую дапамаглі сяброўка і мама. Дзяўчына склала казку пра дамавічка Цішку, з якім пазнаёмілася пасля пераезду ў новы дом. У займальнай форме распавёўшы пра свае карані, Віялета натхніла міфічнага сябра намаляваць уласны герб.

— Спачатку трэба звярнуцца ў архіў, паспытаць сваіх бабуляў і дзядуляў. І тады ўжо брацца за справу. Гэта доўгая, карпатлівая, але цікавая і карысная праца, — папярэдзіла дзяўчына. — Ведаць свой радавод — абавязак кожнага!

І наша гераіня дасканала яго выканала: генеалагічнае дрэва Русялевічаў налічвае 24 сваякі! Уражвае? “ПВ” упэўнены: наперадзе ў Віялеты яшчэ шмат перамог, бо хто ведае ўласныя карані — дасягне вяршынь.

Кацярына Апякун, «ПВ».

 

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Comments are closed.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь