18.07.2018,Среда, 13:40
Мы в социальных сетях:
Главная » Маё прозвішча — лепшае ў свеце!

Без каранёў няма вяршыні

Традыцыйна напярэдадні зімовых святаў “ПВ” выправіўся ў НДЦ “Зубраня”, дзе з 5 па 22 снежня праходзіў збор актыва рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Пуцёўкі туды атрымалі і фіналісты нашага конкурсу “Маё прозвішча — лепшае ў свеце”. Пазнаёмімся з імі бліжэй?

Нарачанскі край сустрэў “ПВ” снежнымі елкамі. Зачараваныя, мы быц­цам апы­нуліся ў спрадвечнасці! Але дзі­цячыя галасы “зубранят” вяр­нулі нас да рэ­чаіснасці: “Трэба
ладзіць “Літаратурную гасцёў­ню”
. І хутка яна рас­чыніла дзверы для юных журналістаў. Падчас абароны публікацый падлеткі распавядалі пра свае карані, вы­святлялі па­хо­джанне ўласных прозвішчаў і дэманстравалі ві­дэапрэзен­тацыі. Ганна Гален­ка з Брэс­та склала генеалагіч­нае дрэва дзякуючы прабабулі Воль­зе, якая ведае продкаў да дзясятага калена! Цудоўная ра­мантычная гісторыя пра прашчура-лес­ніка Яна і дачку французскага пасла Габрыэлу прыйшлася даспадобы ўсім.

А Данііл Махахей з Барана­вічаў — з роду ваенных, вучыцца ў класе МНС. У конкурснай рабоце ён прапанаваў чатыры цікавыя версіі паходжання ўласнага прозвішча.

Паліна Варошка пазнаёміла рабят з роднай вёскай на Лепельшчыне, дзе палова жыха­роў — яе сваякі.

Аляксандра Цыбуля з Брэс­та раскрыла сакрэт даўгалец­ця, які схаваў­ся ў… яе проз­віш­чы! І цяпер у класе ёй зайздросцяць. Аляксей Гром з а/г Кру­піца — прадстаўнік ды­настыі музыкаў. Яго дзед Уладзімір Мікалаевіч Гром — заслужаны дзеяч культуры Беларусі, бацька адрад­жае старадаў­нія музычныя ін­ст­рументы, а сам хлопчык грае на скрыпцы. А прозвішча Па­ліны Сахаравай з Жыткаві­чаў магло знікнуць, калі б яе бабуля не запісала сына (тату дзяўчыны) на мянушку баць­коў…

І хаця ўсе гэтыя гісторыі “ПВ” друкаваў на сваіх старонках, пачуць іх з вуснаў саміх юных аўтараў было асабліва ціка­ва. Рабяты ўразілі шчырасцю і захопленасцю мінулым. Кожны адчуў сувязь пакален­няў і ўдзячнасць продкам. І як ні складана было вызначыць пера­можцаў з 400 дасланых у рэдакцыю сачыненняў, але ўзнагароды чакалі не ўсіх. І каб падсалодзіць творчы шлях астатніх удзельнікаў, “ПВ” задумаў працягнуць друкаваць цікавыя гісторыі, знаёмячы цябе з таям­ніцамі прозвішчаў адна­годкаў. Падрабязнасці — у 2018-м.

Віншуем!

Дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэс­публікі Беларусь узнагароджваюцца:

1-е месца: Русялевіч Віялета (Доціш­ская сярэдняя школа, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць); Галенка Ганна (СШ № 28 г. Брэста).

2-е месца: Махахей Данііл (СШ № 9 імя Героя Савецкага Саюза Г.М. Халасця­кова г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць); Варошка Паліна (Баброўская д/с-БШ, Лепельскі раён, Віцебская вобласць).

3-е месца: Апалонік Даніла (гімназія № 2 г. Навагрудка, Гродзенская вобласць); Суд­нік Дзмітрый (СШ № 3 г. Стоўбцы, Мінская вобласць).

А яшчэ 24 аўтары лепшых работ, якія друка­валіся на старонках газеты (“ПВ” №№ 29–45), атрымаюць граматы “ПВ”:

Брэсцкая вобласць: Цыбуля Аляксандра (СШ № 22 г. Брэста); Царова Валерыя (СШ № 7 г. Кобрына); Крэйдзіч Ульяна (СШ № 3 г. Брэста).

Віцебская вобласць: Гмір Дзмітрый (Кру­леўшчынская сярэдняя школа Док­шыцкага раёна); Чорная Ефрасіння (СШ № 33 г. Ві­цебска).

Гомельская вобласць: Змушка Вік­то­рыя (Цэнтр творчасці дзяцей і мола­дзі г. Калінкаві­чы); Сахарава Паліна (СШ № 3 г. Жыткавічы); Гарунова Дана (гімназія г. Буда-Кашалёва); Матвееў Іван (СШ № 2 г. Ча­чэрска).

Гродзенская вобласць: Ушакевіч Глеб (СШ № 5 г. Смаргоні); Мурына Кацярына (СШ № 37 г. Гродна); Качан Нэлі (Альхоў­ская сярэдняя школа, Астравецкі раён).

Магілёўская вобласць: Высоцкая Паліна (Кадзінская сярэдняя школа, Ма­гілёўскі раён); Паляшчук Сяргей (Цем­налескі ВПК я/с-БШ, Дрыбін­скі раён); Штолік Уладзіслаў (СШ № 15 г. Магі­лёва).

Г. Мінск: Шматкоў Дзмітрый (СШ № 152 г. Мінска); Лявонцьева Аляксандра (СШ № 185 г. Мінска); Бурак Анастасія (СШ № 127 г. Мінска).

Мінская вобласць: Дубкова Уладзі­сла­ва (Замастоцкая сярэдняя школа, Мінс­кі раён); Астрэйка Ксенія (Азерская сярэд­няя школа, Уздзенскі раён); Гром Аляксей (Крупіцкая сярэдняя школа, Мінскі раён); Міласердава Марта, Шумель Аліна (Ма­ла­дзечанскі цэнтр творчасці дзяцей і мо­ладзі “Маладзік”); Мацейка Алёна (Яна­віцкая сярэдняя школа Клецкага раёна).

Уладальніцай спецыяльнай узнагароды “ПВ” стала Аляксандра Цыбуля (СШ № 22 г. Брэста). 

Жыве ў Беларусі і тым ганарыцца Ірына Хацук, “ПВ”.

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Оставьте свой комментарий!

Оставьте свой комментарий ниже.

Пожалуйста, старайтесь придерживаться темы публикации.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь