14.08.2018,Вторник, 18:17
Мы в социальных сетях:
Главная » Школьный музей

Вдохновения хватит всем

Когда горит огонь творчества, а юные сердца пылают желанием созидать, происходят настоящие чудеса! Об этом и не только расскажут наши сегодняшние герои.

А зоры тут ціхія…

Хто сказаў, што гісторыю Радзімы можна вывучыць за партай, слухаючы і канспектуючы даты і імёны? Мне, шаснаццацігадовай дзяўчыне, хочацца расказаць усім аб тым, што вельмі запала ў душу, уразіла і прымусіла задумацца. Гэта подзвіг маіх аднагодак, сувязістак, якія мужна загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пра іх я даведалася з экспазіцыі музея баявой славы Пагаро­дзенскай сярэдняй школы (Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць).

Позірк затрымліваецца на фотаздымках 10-га асобага батальёна паветранага назірання, апавяшчэння і сувязі, дзе адлюстраваны Таццяна Панамарова, Валянціна Паліканава, Кацярына Дзьячкіна, Аляксандра Цярохіна. Яны забяспечвалі звесткамі аб варожых самалётах над нашай тэрыторыяй. Крыўдна і балюча, калі чалавечае жыццё абрываецца ў самым росквіце: 22 студзеня 1945-га дзяўчыны загінулі ад рук бандытаў. Дзякуючы камандзіру 10-й АБ ПНАС Арсенію Тураўскаму, настаўнікам і вучням Пагародзенскай сярэдняй школы праз трыццаць гадоў на месцы іх гібелі быў усталяваны помнік, а яшчэ праз дзесяць — адкрыўся музей баявой славы.

Сёння наша піянерская дружына носіць імя 10-й АБ ПНАС, а атрады — загінуўшых дзяўчат. У школьным музеі праводзяцца абзорныя і тэматычныя экскурсіі, а ля помніка гераіням штогод сустракаюцца ветэраны вайны і працы. Такія мерапрыемствы арганізуюць вучні разам з кіраўніком школьнага клуба “Пошук” Г.У. Юшко. Дарэчы, асабліва шчымлівай была сустрэча 9 мая 2017-га, калі ўспамінамі падзяліўся сын былога камандзіра 10-га асобага батальёна: слёзы смутку і жальбы стаялі ў вачах дзяцей і дарослых.

Клуб таксама вядзе перапіску з роднымі і аднапалчанамі загінуўшых сувязістак. На жаль, адказаў прыходзіць значна менш: усё часцей вяртаюцца лісты з пазнакай “адрасат памёр”… А яшчэ рабяты збіраюць звесткі і матэрыялы пра ветэранаў пагародзенскай зямлі, аказваюць пасільную дапамогу І.І. Галашчапенка, У.І. Мармышу. Апошнія ў сваю чаргу з радасцю адклікаюцца на запрашэнні на святы, падчас якіх распавядаюць пра франтавое жыццё. Кожны з іх расказвае пра сваё, але заўсёды сэнс адзіны: вайна — самае жудаснае зло, і гэта трэба засвоіць усім, каб яно ніколі не паўтарылася.

Піянеры дружыны падтрымліваюць сувязь і запрашаюць у госці былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў Н.Д. Дзям’янчанкаву і Н.М. Красоцкую. З заміраннем сэрца слухаюць дзеці апавяданне Ніны Данілаўны пра зверствы фашыстаў і тыя жахі, сведкам якіх яна была. І мы павінны памятаць пра Вялікую Айчынную вайну. А ветэранаў не стае побач з намі. Некалі яны абаранілі свет ад гітлераўскай чумы, а зараз ім самім патрэбны нашы падтрымка і клопат…

Члены атрада “Міласэрнасць” аказваюць дапамогу таксама адзінокім людзям, інвалідам, даглядаюць тэрыторыю вакол помніка сувязісткам.

Імёны загінуўшых назаўсёды ўнесены не толькі ў летапіс нашай школы, але і ў гісторыю Беларусі. Яны — у сэрцы кожнага з нас.

ЮК. Янэта Кучынская

Знаешь ли ты свою столицу? 

Не спеши с ответом! Ведь для того, чтобы заслужить звание лучшего краеведа района, учащиеся 13 минских школ и гимназий проделали большую исследовательскую работу и приняли участие в районном конкурсе «Юный экскурсовод». Его цель — воспитание у подростков бережного отношения к истории и культуре Беларуси, формирование гражданско-патриотических чувств, выявление и поддержка талантливых и активных ребят. Организаторами состязания выступили управление образования администрации Ленинского района г. Минска, Центр дополнительного образования детей и молодёжи «Маяк», а также районный Совет ОО «БРПО».

В своих импровизированных экскурсионных программах ребята раскрывали малоизвестные страницы военного прошлого столицы, рассказывали о выдающихся личностях, в честь которых названы улицы района, удивляли интересными фактами об архитектуре города и предлагали идеи для интересного досуга.

Жюри, в состав которого входил и «ПВ», покорили семиклассницы СШ № 164 Ангелина Ковалёва и Ангелина Лукашевич, набравшие наибольшее количество баллов. Поздравляем!

ЮК. Екатерина Апекун, «ПВ».

Привет из дворца

Почти 500 ребят, пришедших в Мозырский городской дворец культуры, где проходил новогодний праздник, окунулись в атмосферу волшебства. Мальчишек и девчонок ждали сладкие подарки, весёлые конкурсы, игры, подготовленные Дедом Морозом, Снегурочкой и Снеговиком. А «вишенкой на торте» стало выступ­ление танцевальных коллективов. Особый фурор произвёл номер «Космические агенты в поисках новогоднего экипажа» в исполнении воспитанников Мозырского центра творчества детей и молодёжи.

ЮК. Екатерина Горбачёва, Екатерина Медвидь.

Сверх  программы трудилась Ксения Счасная, «ПВ».

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Оставьте свой комментарий!

Оставьте свой комментарий ниже.

Пожалуйста, старайтесь придерживаться темы публикации.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь