18.11.2018,Воскресенье, 15:11
Мы в социальных сетях:
Главная » Малая родина: изучай –– действуй!

Усё для цябе, мая краіна!

Дзе ладзяцца самыя захапляльныя квэсты і вандроўкі? Як праславіць родны край, калі табе ўсяго 15? У Год малой радзімы гэтыя актуальныя пытанні трэба абмяркоўваць — а лепей дзейнічаць!

За карыснымі парадамі “ПВ” звярнуў­ся да Аляксандры Яўгенаўны Кравец, загадчыка аддзела краязнаўства і патрыятычнага выхавання Рэс­публіканскага цэнтра экалогіі і края­знаўства.

— У Беларусі створана і ўда­ска­наль­ваецца цэласная сістэма краязнаўчай работы на ўсіх узроўнях адукацыі. Асноўныя яе напрамкі — дзейнасць аб’яднанняў па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю; правядзенне рэспубліканскіх і рэгіянальных акцый, праектаў, конкурсаў; пошукавая дзейнасць, якая накіравана на даследаванне і вывучэнне старонак гісторыі малой радзімы; арганізацыя экспедыцый, экскурсій, паходаў, краязнаўчых летнікаў і злётаў; знаёмства з музейнымі экспазіцыямі… Школьнікі з задавальненнем вывучаюць гісторыю, культуру роднага краю менавіта праз актыўныя формы пазнання.

— Ці падабаецца падлеткам хадзіць у музеі?

— Моладзь мае патрэбу ў атрыманні не толькі дакладных, але і эмацыйна выразных звестак. Менавіта сапраўднасць музейных матэрыялаў надае ведам пераканаўчасць. Музей — асаблівы адукацыйны асяродак, які фарміруе ў вучняў цікавасць да гісторыі і культуры малой радзімы і краіны ўвогуле, развівае здольнасць сістэматызаваць, класіфікаваць інфармацыю. Ва ўстановах адукацыі рэспублікі працуе 1 415 музеяў розных профіляў, у якіх назапашаны велізарны вопыт выкарыстання як традыцыйных формаў (канферэнцыі, экскурсіі, урокі мужнасці, тэматычныя выставы, урокі-прэзентацыі, праектная дзейнасць), так і сучасных інтэрактыўных: віртуальныя, тэатралізаваныя экс­курсіі, квэст, экскурсія “майстар-клас”, музейныя святы, дэманстрацыя экспанатаў у дзеянні… Ганаровае званне “народны” носяць 94 школьныя музеі.

— Што даюць рабятам за­няткі ў аб’яднаннях па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю?

— Сёння ва ўстановах дадатковай адукацыі функцыянуе 2 599 такіх суполак, у якіх займаецца 33 589 навучэнцаў. Яны даследуюць свой радавод, становяцца першаадкрывальнікамі многіх гісторыка-культурных фактаў і падзей. Актуальным з’яўляецца пытанне рацыянальнага выкарыстання магчымасцяў заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах, у тым ліку ў шосты школьны дзень і на вакацыях.

— Якія мерапрыемствы спры­яюць гра­ма­дзя­н­ска-пат­ры­ятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення?

— З 2006-га праводзіцца рэс­пуб­лікан­с­кая акцыя навучэнскай мо­ла­дзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” — комплексная і сістэмная форма краязнаўчай работы з падлеткамі. За той перыяд установамі адукацыі назапашаны багаты практычны матэрыял: створаны летапісы населеных пунктаў, распрацаваны рэгіянальныя праграмы і ўнікальныя экскурсійныя маршруты, адкрыты новыя школьныя музеі. У 2016–2018 гадах навучэнцы да­лу­чыліся да акцыі “Мы гэтай памяці верныя”, накіраванай на захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. У 2016-м стартаваў рэс­публіканскі грамадзянска-патры­ятычны праект “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”. У яго межах распрацоўваюцца турысцка-эк­с-
­курсійныя маршруты, ажыц­цяўляецца падрыхтоўка юных экскурсаводаў; друкуецца промапрадукцыя (фатаграфіі, да­ве­дачна-інфармацыйныя зборнікі, карты-схемы, буклеты); даследуюцца і адраджаюцца культурныя традыцыі рэ­гіёнаў; праводзяцца прэзентацыі з мэтай папулярызацыі і захавання гісторыка-куль­тур­ных і прыродных помнікаў…

— Чым карысныя края­знаў­чыя праекты?

— Яны даюць іх удзельнікам унікальны шанец наведаць памятныя месцы, атрымаць асалоду ад прыгажосці нашай краіны і пракласці новыя маршруты. Толькі ў 2017 годзе ў рамках конкурсу распрацавана больш за 450 аглядных і тэматычных экскурсійных мар­шрутаў па рэгіёнах рэспублікі. Найлепшыя ўвайшлі ў зборнік “Пазнаем Беларусь разам”. Падзяліцца сваімі ўражаннямі і дасягненнямі юныя даследчыкі могуць на профільных злётах, якія праводзяцца штогод на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства і ў НДЦ “Зубраня”. Так, сёлета рэспубліканскі злёт юных краязнаўцаў адбыўся з 10 па 18 чэрвеня. Наперадзе (з 7 па 15 ліпеня) рэспубліканскі злёт навучэнцаў, якія наведваюць аб’яднанні па інтарэсах (класы) ваенна-патрыятычнай на­кі­раванасці. А рэспубліканскі злёт юных экскурсаводаў адбудзецца 18–26 лі­пеня. Таксама наш цэнтр ладзіць конкурсы на найлепшы турысцкі паход “Пазнай Радзіму — выхавай сябе” і юных экскурсаводаў “З чаго пачынаецца Радзіма”.

Даведка “ПВ” 

Конкурсы рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” 2018 года:

  • даследчых работ “Спадчына Беларусі”; аг­ра­бі­ялагічнага конкурсу “Юны натураліст” (Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства);
  • творчых работ “А ў нашай хаце свята” (газета «Переходный возраст»);
  • творчых работ “Шляхам добрых спраў” (Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі);
  • фотаздымкаў “Зямля пад белымі крыламі” (Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці).

А ў нашай хаце свята!

Твая сям’я самая гасцінная? А на стале шмат духмяных пачастункаў, якія гатуюцца толькі ў вашай мясцовасці? Не ўпускай шанец — бяры ўдзел у конкурсе “А ў нашай хаце свята”, які “ПВ” ладзіць у межах рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Напішы пра традыцыі сваёй малой радзімы: своеасаблівыя баляванні і бяседы, кухарскія фэсты і сакрэты. Чакаем творчыя работы на p_vozrast@tut.by да 10 верасня! Аўтары найлепшых сачыненняў атрымаюць дыпломы і падарункі Міністэрства адукацыі, а таксама “хвіліну славы” на старонках “ПВ”.

Жыве ў Беларусі і тым ганарыцца Ірына Хацук, “ПВ”.

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Оставьте свой комментарий!

Оставьте свой комментарий ниже.

Пожалуйста, старайтесь придерживаться темы публикации.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь