19.06.2019,Среда, 07:54
Мы в социальных сетях:
Главная » А ў нашай хаце свята, Герои "ПВ"

Яны самыя гасцінныя!

Хто? Фіналісты творчага конкурсу “А ў нашай хаце свята”. Аўтары лепшых сачыненняў атрымалі пуцёўкі ў НДЦ “Зубраня”, дзе з 5 па 22 снежня праходзіць збор актыва рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. А мы спяшаемся падзяліцца з табой гарачымі навінамі!

Нягледзячы на непагадзь і доў­гую дарогу, апынуўшыся ў НДЦ “Зубраня”, “ПВ” прясякнуўся святочным настроем. А як інакш, калі чакае знаёмства з рабятамі, якія добра ведаюць традыцыі, побыт, кухню сваёй малой радзімы. Наша “Літаратурная гасцёўня” рас­чы­ніла дзверы для юных жур­налістаў у зале для прэс-канферэнцый (намёк на вялікую будучыню пачаткоўцаў). Тут і адбылося самае цікавае — абарона конкурсных работ.

Андрэй Какошка распавёў, што бярэ ўдзел ва ўсіх народных святах аграгарадка Райцы. А ў мінулым годзе зладзіў з сябрамі выставу “Музей у чамадане: эвалюцыя праса”, якая мела поспех у раёне. Карына Ярашэнка падзялілася ўражаннямі ад святкавання “Дакопак” у вёсцы Зарэчча. А Кацярына Шчэрбач ведае рэцэпт  кулагі і правяла завочны майстар-клас па прыгатаванні малінавага дэсерта. Яўген Закоркін кожнае лета спяшаецца ў вёску Наркі, каб далучыцца да мясцовага абраду “Бразгун”, які знаходзіцца пад аховай дзяржавы як гісторыка-культурная каштоўнасць. Анастасія Нарбут даследавала традыцыю выпякання вясельнага каравая ў вёсцы Дабраўляны. А відэаролік аб тым, як яна дапамагала бабулі яго пячы, прыйшоўся даспадобы ўсім! Вікторыя Іванова вывучала адметнасць кухні Шуміліншчыны, пазнаёміўшы са стравамі, што калісьці ўжывалі мясцовыя жыхары ў адпаведнасці з календаром народных свят. Марына Бараноўская распавяла пра сямейную традыцыю вышывання. Цяпер гэта любімы занятак і для сяброўкі. Ганна Васілюк пазнаёміла з абрадам выгнання зімы дыркачамі ў роднай вёсцы Агдэмер. Аліна Шустава ўзгадала, як у яе вёсцы з “пякучай” назвай Жгунь адзначалі Купалле…

І хаця ўсе гэтыя гісторыі “ПВ” друкаваў на ўласных старонках, пачуць іх з вуснаў саміх рабят было вельмі цікава і кранальна. Кожны з іх даказаў сваю шчырую любоў да радзімы. І як нам ні было складана вызначаць пераможцаў сярод аўтараў 300 дасланых на конкурс работ, надышоў час назваць найлепшых і падарыць ім “хвіліны славы”.

Віншуем!

Дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагаро­джваюцца:

1-е месца: Вольга Прымакова (Беладубраўская сярэдняя школа Касцюковіцкага раёна); Яўген Закоркін (Чэрыкаўскі цэнтр дзіцячага і юнацкага турызму, краязнаўства і экскурсій Магілёўскай вобласці).

2-е месца: Ганна Васілюк (ВПК Гутаўская д/с-СШ Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці); Вікторыя Іванова (СШ № 2 імя А.І. Дубасарскага г.п. Шуміліна Віцебскай вобласці).

3-е месца: Анастасія Нарбут (Су­бот­ніцкая сярэдняя школа, Іўеўскі раён, Гро­дзенская вобласць); Андрэй Какошка (СШ № 1 г. Талачына, Віцебская вобласць).

Усе яны і яшчэ 14 аўтараў лепшых работ, надрукаваных на старонках газеты (“ПВ” №№ 32–45), атрымаюць граматы “ПВ”. Віншуем юных жыхароў…

…Мінска: Карыну Ярашэнка (СШ № 32).

…Мінскай вобласці: Ганну Казак (Гоцкі ВПК д/с-СШ Салігорскага раёна).

…Брэсцкай вобласці: Аліну Емяльянчык (НПК Палонкаўская д/с-СШ Баранавіцкага раёна); Кацярыну Шчэрбач (Антопальская сярэдняя школа, Драгічынскі раён); Вікторыю Салаўёву (Высокаўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесіянальна-тэх­нічны каледж, Камянецкі раён); Таццяну Война (НПК Сеўрукоўская д/с-БШ Баранавіцкага раёна); Аксану Це­пла­вухаву (Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вы­творчасці).

…Віцебскай вобласці: Яну Курто (Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Францыска Скарыны); Марыну Бараноўскую (Кіраўская сярэдняя школа Віцебскага раёна).

…Гомельскай вобласці: Аліну Шуставу (Жгунская сярэдняя школа, Добрушскі раён).

…Гродзенскай вобласці: Дар’ю Конюх (СШ № 1 г.п. Карэлічы); Валерыю Сапёраву (СШ № 3 г. Скідзеля).

…Магілёўскай вобласці: Дар’ю Гейн (Дашкаўская сярэдняя школа, Магілёўскі раён); Дар’ю Гарыновіч (Рубежскі НПК д/с-СШ, Круглянскі раён).

Уладальніцай спецыяльнай узнагароды “ПВ” стала Анастасія Нарбут (Суботніцкая сярэдняя школа, Іўеўскі раён, Гродзенская вобласць).

Пры чым тут гусак?

Вокладку “ПВ” сёння ўпрыгожвае Вольга Прымакова. Летась яна ўдзельнічала ў здымках перадачы “Наперад у мінулае” для тэлеканала “Беларусь 3” і адчула вялікі гонар за сваю вёску, калі ўбачыла рэпартаж. А сёлета дзяўчына перамагла ў нашым конкурсе і вось што распавядае:

— Я пісала пра “Гусінае свята”, якое захавалася толькі ў маёй мясцовасці. Яго нашы продкі адзначалі ў сярэдзіне зімы, падлічваючы рэшткі назапашанага корму для хатняй жывёлы. Калі заставалася менш паловы, трэба было карміць скот больш ашчадна. А пры чым тут гусі? Мяцеліца на Апанаса, нагадваючы белы пух, нібыта варажыла, ці выведзецца багата гусянят. Таму галоўныя персанажы фэста, зразумела, гусі. Мая бабуля лічыць: такіх тлустых нідзе не знойдзеш! Прыязджайце ў госці, пабачце на свае вочы!

Свята сярод будняў ладзіла Ірына Хацук, “ПВ”.

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Comments are closed.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь