26.08.2019,Понедельник, 10:03
Мы в социальных сетях:
Главная » Герои "ПВ", Твой ровесник, Что? Где? Когда?

Гэта твой час!..

…прарочыў Зубр Лесіку на цырымоніі закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў-2019. Пры чым тут ты? Але ж ты хочаш стаць уладаром свайго лёсу? Таму і нагадваем зварот старажытнага сімвала Беларусі да маладога пакалення і распавядаем пра ўчынкі аднагодкаў: «Помні сваю гісторыю. Без мінулага няма будучыні. Гэта твой час. Я — беларус! Мы — беларусы!»

Родныя твары: частка першая

Хелена Мерааі, Ірына Дарафеева, Пётр Клімук… Прозвішчы такіх розных асоб сышліся не толькі на старонках нашага выдання. Знакамітых сучаснікаў аб’яднала незвычайная кніга-рэліквія, якую стварала моладзь да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

— У перыяд з 9 мая па 3 ліпеня мы працавалі над складаннем Нацыянальнага альбома памяці «Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі», — распавядае другі сакратар ЦК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Алег Дзікун. — Падчас патрыятычнага праекта «Маладзёжны марафон «75» было сабрана больш за дзве тысячы фатаграфій вызваліцеляў Беларусі!

Таму пры фарміраванні выдання было прынята рашэнне ў першую чаргу размясціць фатаграфіі родных тых людзей, хто сваімі поспехамі ўжо праславіў нашу краіну. Да прыкладу, гэта карткі з сямейнага архіва двойчы Героя Савецкага Саюза касманаўта Пятра Клімука; дэпутата Палаты прадстаўнікоў, заслужанай артысткі Беларусі Ірыны Дарафеевай; творчай моладзі, якая прадстаўляла Беларусь на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне»: Вольгі Сацюк, Руслана Асланава, Хелены Мерааі… У асноўную частку альбома ўвайшло каля 700 вобразаў. А ўвесь унікальны хранікальна-дакументальны матэрыял пра воінаў-вызваліцеляў, партызанаў-падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу — нашых землякоў — акумулявалі ў мультымедыйным варыянце, які стаў неад’емнай часткай створанай моладдзю рэліквіі.

У наступным годзе спаўняецца 75 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У сувязі з гэтым БРСМ працягне працу над новымі тамамі Нацыянальнага фотаальбома «Беларусь памятае. Родныя твары Перамогі».

(На)родныя рамёствы: герой “ПВ”

аршкі, талеркі, кубкі, цацкі, сувеніры — пералічыць усё, на што здольная гліна ва ўмелых руках, немагчыма! Як і растлумачыць у двух радках змест таямнічага працэсу стварэння адмысловых керамічных вырабаў, якім дасканала валодалі нашы продкі. Каб наблізіцца да спрадвечнага мастацтва, наша гераіня — навучэнка СШ № 4 г. Навагрудка Анастасія Несцер — займаецца ў аб’яднанні па інтарэсах «Народная кераміка» Навагрудскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі з 3-га класа — амаль шэсць гадоў! Нездарма кіраўнік гуртка Іна Васільеўна Гасман хваліць працавітую дзяўчыну, узгадваючы сярод яе дасягненняў выхад у фінал XXII Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка-2018». Дзе юная майстрыха шукае натхненне? “У кнігах”, — яе просты адказ. А мы б дадалі: “Беларусь — крыніца натхнення” — менавіта так называецца рэспубліканскі маладзёжны праект БРСМ, пра які мы не раз распавядалі і, упэўнены, яшчэ раскажам нашым чытачам.

Родныя ўзоры: па-над Дзвіной

Бодзі-арт у нацыянальным каларыце, сэлфі-конкурс у вышыванках, май­стар-класы па народных рамёствах… Святкаванне “Дня вышыванкі”, распачатае саюзам моладзі 3 ліпеня па ўсёй краіне, плаўна перацякло ў яшчэ адзін папулярны праект. Штогод у ліпені сталіца фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» становіцца цэнтрам ініцыятывы і творчасці самых актыўных і энергічных юнакоў і дзяўчат: у горадзе над Дзвіной праходзіць Дзень моладзі, ідэйным натхняльнікам якога з 2004 года выступае БРСМ. На сёлетнім ХХVIII Міжнародным фестывалі мастац­тваў «Славянскі базар у Віцебску» свята ладзіцца 12–13 ліпеня, аб’ядноў­ваючы таленавітых рабят з усіх рэгіёнаў. Сярод удзельнікаў — маладзёжныя ка­вер-гурты, папулярныя выканаўцы, прад­стаўнікі творчых клубаў і аб’яднанняў, спартыўных субкультур… Старт Дню моладзі даў адкрыты дыялог «Супра­цоўніцтва і сяброўства моладзі Саюзнай дзяржавы». Юнакі і дзяўчаты абмяркавалі пытанні творчага, наву­кова-адукацыйнага, гісторыка-патрыя­тыч­нага напрамкаў, а таксама рэгія­нальнага супрацоўніцтва. Адным з сімвалічных мерапрыемстваў стала патрыятычная акцыя «Беларусь памятае», падчас якой унукі пакалення пераможцаў аддалі даніну памяці савецкім салдатам, воі­нам-вызва­ліце­лям, партызанам, падпольшчыкам, усклаўшы кветкі да мемарыяльнага комплексу на плошчы Перамогі ў Віцебску. Затым адбыўся моладзевы інтэлектуальны ореn air: каманды спа­бор­нічалі ў «Сваёй гульне», «Што? Дзе? Калі?», «Квадрыга». А ўвечары зборны канцэрт аб’яднаў 7 лепшых творчых калектываў з усіх абласцей і г. Мінска.

Другі дзень пачаўся з маладзёжнага забега на дыстанцыю 2,2 км. Яго ўдзельнікаў БРСМ адбіраў напярэдадні, прапанаваўшы ўсім ахвотнікам стаць часткай цікавай спартыўнай падзеі на конкурснай аснове. Адбор ажыц­цяўляўся з 1 па 11 ліпеня праз анлайн-рэгістрацыю ў афіцыйнай групе БРСМ сац­сеціва — сфарміравалася каманда са 150 чалавек. Пераможцаў чакалі каштоўныя падарункі і галоўны прыз — ровар. Нездарма! Пасля забегу стартаваў фестываль здаровага ладу жыцця і моладзевых субкультур. Якіх спаборніцтваў тут толькі не было: па скейтбордынгу, ролері гіравым спорце, турнір 3×3 па баскетболе… Дзень моладзі працягнуў фестываль аўтагука, выстава класічных і рэтрааўтамабіляў, байкаў. Завяршылі свята выступы гуртоў NaviBand, «Без білета», Akute…

Што, дзе, калі адбываецца, ведае Ганна Каралевіч, «ПВ».

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Comments are closed.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь