20.10.2019,Воскресенье, 16:56
Мы в социальных сетях:
Главная » Малая родина: изучай –– действуй!

Дзіўны свет — у радках

цветы куст дерево природаБез чаго нельга стаць пісьменнікам? Як нараджаюцца паэтычныя радкі? Сёння фіналісты рэспубліканскага творчага конкурсу “Постаці слаўныя краю майго” ладзяць на старонках газеты “Літаратурную гасцёўню”. Завітвай!

Наш педагог — паэт!

Ці рэальна бачыць знакамітасць кожны дзень? Нам, вучням 51-й гімназіі г. Гомеля, пашанцавала: беларускую мову і літаратуру нам выкладае паэт Святаслаў Крупенька! Але пра яго творчасць мы даведаліся нядаўна падчас літаратурнай сустрэчы.

Святаслаў Генадзьевіч Крупенька нарадзіўся 29 ліпеня 1953 года ў вёсцы Старое Грудзінава на Віцебшчыне. Скончыў філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Быў настаўнікам у школе, працаваў выкладчыкам у Гомельскім педагагічна-музычным каледжы імя Л. С. Выгоцкага. Друкаваўся ў міёрскай раённай газеце “Сцяг працы”. З 2006 года з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У сваіх творах С. Крупенька паўстае эмацыянальнай асобай, душа якой надзелена здольнасцю любіць. Часта паэт адлюстроўвае пачуцці скрозь святло пор года. Напрыклад, у вершы “Спяшыце да каханых” лірычны герой сцвярджае: няма клопатаў і спраў, важнейшых за любоў да сваіх блізкіх. Святаслаў Генадзьевіч захапляўся і літаратурнай пародыяй. Скрозь смех і гумар ён звяртае ўвагу грамадства на сацыяльныя праблемы.

А яшчэ наш настаўнік — аўтар тэкстаў песень. “Ода Тэрпсіхоры” з’яўляецца афіцыйным гімнам Міжнароднага фестывалю мастацкай творчасці “Сожскі карагод”. Да 30-годдзя Кургана Дружбы напісана “Ода-гимн единению трёх славянских народов”. Песня “Родина” — дыпламант міжнароднага конкурсу песень пра Радзіму ў Курску (аўтар музыкі згаданых твораў — Валерый Копыл). А “Журавель надзеі” (музыка Марыны Дадалевай) стала гімнам фінальнага этапа рэспубліканскага конкурсу Настаўнік года”, лаўрэатам якога быў і Святаслаў Генадзьевіч. Песня “Добры дзень” не раз гучала ў выкананні Дзяржаўнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Паэт і сам складае музыку да сваіх вершаў (“Незнаёмка”, “Сінявокі мой Браслаў”). А яшчэ ён аўтар і вядучы праграмы “Вучымся размаўляць па-беларуску” на Гомельскім ТБ.

У таленавітага педагога і вучні таленавітыя. Яго выхаванцы ўдзельнічаюць у інтэлектуальна-творчых конкурсах і перадачах. Дарэчы, у нашай гімназіі працуюць былыя навучэнкі Святаслава Генадзьевіча: настаўніца фізічнай культуры В. У. Канапляная; сацыяльны педагог А. В. Ячыкава; кіраўнік тэатра-студыі сучаснага танца “Флай” В. У. Філіпенка; настаўніца музыкі, малады кампазітар Ю. С. Несалёная, у творчым саюзе з якой напісаны гімн нашай гімназіі (словы — С. Крупенька, музыка — Ю. Несалёная)… Але гэта гісторыя пра іншых таленавітых асоб нашага краю, у сэрцах якіх таксама жыве “той куточак зямлі”, “дзіўны казачны край”, які натхняе і поўніць жыватворнай энергіяй.

ЮК. Павел Халадкоў, гімназія № 51 г. Гомеля.

Речицкая летописица

Писательница Александра Ковалевская и я, Юлия Дёшева, — земляки. Она автор трёх книг о Речице: «Час змеев» (2013), «Бод» (2013), «Гуда. Речица 1649 г.» (2014); романа «Война Моря и Суши» (2014); сборника фантастических рассказов «Сто милливольт души» (2015); сборника разножанровых рассказов «Одиннадцать историй» (2016); член Белорусского литературного союза «Полоцкая ветвь». А её роман «Час змеев» отмечен Международной литературной премией имени Симеона Полоцкого за высокий художественный уровень.

Творческую встречу с Александрой Викентьевной Ковалевской мы, учащиеся Речицкого государственного аграрного колледжа, ждали с нетерпением и засыпали гостью вопросами.

— С чего начинался Ваш путь в литературу?

— За плечами у меня преподавание в школе изобразительного искусства и черчения, работа культ-организатором, создание сценариев детских праздников. А ещё — огромное желание писать. Сегодня я интернет-автор и у меня есть своя страничка в Сети,де я дебютировала.

— А что побудило Вас взяться за перо?

— Создавать романы начала, когда появились вопросы, на которые захотелось найти ответ, и собеседники, с которыми всё это можно обсудить. Мои произведения адресованы тем, кому небезразлична история родного города и судьба мира.

— Чем ещё увлекаетесь?

— Пишу стихи и очерки. Люблю радовать друзей фотографиями, привезёнными из путешествий.

— Как пришла идея написать книгу о прошлом Речицы?

— Хотелось рассказать о том, что происходило в нашем городе в те далёкие времена и что оказалось незамеченным в творчестве других писателей. Так появилась первая книга — «Бод», повествующая о событиях в Речице середины XVI столетия.

— Откуда такое название?

— Это имя загадочного старика-бортника, которого встречает, попадая в прошлое, главный герой — современный парень Никита. Действие романа происходит в малой крепости Речицы на Днепре.

— А в чём изюминка «Часа змеев»?

— Это исторический роман о событиях первой половины XVI столетия, на фоне которых я размышляю и о других вещах: войне, политике, страстях и столкновении интересов. И конечно, о любви. О боли и преодолении. О стремлении к свободе.

В книге показано множество судеб и характеров.

— Какое из своих произведений Вы порекомендовали бы подросткам?

— Ребятам будут интересны «Три этажа сверху», в котором повествуется о группе семнадцатилетних юношей и девушек, попавших в водоворот времени.

— Что пожелаете начинающим авторам?

— Больше читать. Без этого нельзя стать писателем.

ЮК. Юлия Дёшева, Речицкий государственный аграрный колледж.

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Comments are closed.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь