22.01.2020,Среда, 06:38
Мы в социальных сетях:
Главная » Малая родина: изучай –– действуй!

Прыемны падарунак…

…сабе і землякам зрабілі ўдзельнікі творчага конкурсу “Постаці слаўныя краю майго”, які “ПВ” ладзіў у межах рэспубліканскай акцыі “Я гэты край радзімаю заву”. Што атрымалі актывісты? Пазнаёмімся з аўтарамі лепшых работ бліжэй!

Ганарымся!

Штогод юныя краязнаўцы ўдзельнічаюць у нашых творчых конкурсах і кожны раз дэманструюць шырокія веды, сапраўдную зацікаўленасць гісторыяй свайго рэгіёну. Сёлета аб’ектам даследавання школьнікаў з розных куткоў краіны сталі жыццё і дзейнасць знакамітых землякоў-сучаснікаў. Амаль паўгода юныя журналісты дасылалі нам лісты, у якіх распавядалі пра справы і дасягненні славутых суайчыннікаў на карысць вялікай і малой радзіме. А мы рэгулярна друкавалі лепшыя сачыненні на старонках газеты (“ПВ” №№ 33–44). Кім ганарацца рабяты? Кацярына Рабус пазнаёміла нас з Нінай Мікалаеўнай Блізнюк, уладальніцай медаля Флорэнс Найцінгейл, рэдкай міжнароднай узнагароды медсясцёр, якая ўпершыню была ўручана ў мірны час. Жанчына ўжо 44 гады працуе сястрой міласэрнасці і за гэты час аказала дапамогу больш чым за 600 чалавек!

А Валерыя Нікалаевіч прысвяціла сваю работу 84-гадоваму аднавяскоўцу Аляксандру Ільічу Ліхтару — таленавітаму мастаку, іканапісцу, спяваку, паэту. Яе зямляк з дзяцінства стварае абразы святых! А ў сталым узросце напісаў партрэт былога Патрыяршага Экзарха ўсея Беларусі мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта і падарыў яго святару.

У аснову сачынення Кацярыны Банько лягла гісторыя пошукавай дзейнасці Анатоля Міхайлавіча Пятровіча, які працуе ў галоўным упраўленні Нацыянальнага банка! Дзякуючы яму адбылося перазахаванне рэшткаў партызан на могілках у яго роднай вёсцы Дубнавічы і ўсталяванне там абеліску. А яшчэ намаганнямі Анатоля Міхайлавіча сталі вядомыя імёны дзевяці ваенных разведчыкаў, членаў першага партызанскага атрада асобнага прызначэння.

Наталля Мікалуцкая ганарыцца сваім татам, які ўзнаўляе тэхніку часоў Вялікай Айчыннай вайны: сярод адрэстаўрыраваных ім і яго калегамі экспанатаў — легендарныя танкі БТ-7, ІС-3, фрагменты крылаў самалёта ІЛ-2… Некаторыя з мадэляў трапляюць у музеі нашай краіны, дзякуючы чаму захоўваецца памяць пра вайну.

Андрэй Наумчык распавёў са старонак “ПВ” пра свайго дзеда Віктара Васільевіча Улюценку, вядомага краязнаўца, аўтара шматлікіх кніг пра валуны. Амаль 20 гадоў прысвяціў ён узнаўленню храма ў гонар вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы і аднавіў крыніцу. А яшчэ гэта знакаміты на Шуміліншчыне ўрач-кардыёлаг з 37-летнім стажам работы.

Максім Карусевіч таксама абраў героем свайго аповеда дзядулю Аляксея Фёдаравіча, які ўсё жыццё займаўся адраджэннем роднай вёскі і на месцы знікшых сёлаў усталяваў валуны.

Шмат унікальных фактаў аб знакамітым земляку Пятру Панкратавічу Бычкову знайшла Вікторыя Кендыш. Дзяўчына распавяла пра карысныя справы старшыні калгаса “Беларусь”, якога любілі ўсе аднавяскоўцы…

Вызначыць найлепшыя работы з 560 дасланых у рэдакцыю было вельмі складана (26 з іх вылучылі ў фінал). Прыйшоў час назваць імёны пераможцаў і падарыць ім “хвіліну славы”.

 

Віншуем!

Дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджваюцца:

1-е месца: Рабус Кацярына (СШ № 207 г. Мінска).
2-е месца: Нікалаевіч Валерыя (Гоцкі ВПК д/с-СШ Салігорскага раёна Мінскай вобласці); Банько Кацярына (Сошненская сярэдняя школа Пінскага раёна Брэсцкай вобласці).
3-е месца: Мікалуцкая Наталля (гімназія г. Шклова Магілёўскай вобласці); Наумчык Андрэй (СШ № 4 г. Мінска); Карусевіч Максім (Старалядненская яслі-сад-базавая школа Лепельскага раёна Віцебскай вобласці).

А яшчэ 20 аўтараў работ, надрукаваных на  нашых старонках, атрымаюць дыпломы лаўрэатаў газеты “Переходный возраст” па пошце. Віншуем юных краязнаўцаў…

…Мінскай вобласці: Сак Дар’ю (гімназія № 1 г. Валожына); Курловіч Дар’ю (гімназія № 2 г. Салігорска).
…Брэсцкай вобласці: Булыга Мікіту (СШ № 13 г. Баранавічы); Рабчынскую Дзіяну (д/с-СШ № 4 г. Кобрына); Болычаву Дар’ю (СШ № 7 г. Брэста); Назарук Таццяну (Хідрынскі УПК яслі-сад-СШ Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці); Давідовіч Вікторыю (Лукская сярэдняя школа Кобрынскага раёна); Кендыш Вікторыю (Жарабковіцкая сярэдняя школа Ляхавіцкага раёна); Дз’ячка Данііла (Пінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж машынабудавання).

…Віцебскай вобласці: Дзівіну Яну (гімназія імя І. М. Ерашова г. Лепеля); Угоднікаву Ганну (гімназія № 9 г. Віцебска).
…Гомельскай вобласці: Халадкова

Паўла (гімназія № 51 г. Гомеля); Дзёшаву Юлію (Рэчыцкі дзяржаўны аграрны каледж); Крышаловіч Ксенію (СШ № 1 г. Ашмяны імя М. М. Гружэўскага).

…Гродзенскай вобласці: Хіркоўскую Арыну (Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі); Грыгаровіч Варвару (Шчучынскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства); Лісай Кацярыну (Мастоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі); Сурмач Аляксандру (НПК д/с-СШ п. Юбілейны Ваўкавыскага раёна).

…Магілёўскай вобласці: Мартыненка Карыну (Кароўчынская сярэдняя школа Дрыбінскага раёна); Шубянок Анастасію (гімназія г. Быхава).

А ўладальніцы спецыяльнай узнагароды “ПВ” Вікторыі Кендыш дастануцца і нашы сувеніры. Віншуем!

Вынікі  творчага  конкурсу падвяла Ірына Хацук, “ПВ”.

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Comments are closed.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь