27.05.2020,Среда, 16:09
Мы в социальных сетях:
Главная » Малая родина: изучай –– действуй!

Путешествия необходимы…

…тем, кто учится! Так утверждал американский писатель и журналист Марк Твен. Но как быть, если мама не отпускает даже во двор с друзьями? Правильно: отправиться в виртуальный вояж. А помогут в этом читатели «ПВ»!

Наш любімы заапарк. З чаго ўсё пачалося?

Гісторыя сучаснага Гродзенскага заа­парка цесна звязана з дзейнасцю выкладчыка біялогіі мужчынскай гімназіі імя А. Міцкевіча Яна Юзэфавіча Каханоўскага. Па яго ініцыятыве ў 1926 годзе на тэрыторыі гарадскога парка (зараз — гарадскі парк імя Жана Эмануэля Жылібера. — Заўв. рэд.) быў створаны батанічны сад. Туды прыходзілі вывучаць батаніку гімназісты. У 1927-м Ян Каханоўскі адкрывае тут заалагічнае аддзяленне. Яго першым жыхаром стаў чорны бабёр. Пазней калекцыю папоўнілі вожык, вавёрка… Колькасць гадаванцаў расла, а тэрыторыі для іх утрымання станавілася менш… Тады Каханоўскі разам з членамі Камітэта таварыства аматараў прыроды звярнуўся да мясцовай улады з просьбай аб пераездзе заасаду ў закінуты велатрэк па вуліцы Станіслаўскай (цяпер — вул. Я. Каханоўскага). Гродзенская рада дала дазвол. Першым кіраўніком сада, які ў 1935 годзе перайменавал ў парк, стаў палкоўнік у адстаўцы Браніслаў Фларыянавіч Адамовіч. У 1936-м тут налічвалася каля 400 экспанатаў! Сярод іх — леў, леапард, мядз­ведзь, зубр. Але падчас Вялікай Айчыннай вайны звярынец быў зруйнаваны. Фашысты знішчылі амаль усе будынкі, разрабавалі маёмасць, а самых каштоўных і рэдкіх жывёл вывезлі ў Германію, у горад Кёнігсберг. У чэрвені 1942-га расстралялі і самога Яна Юзэфавіча Каханоўскага.

Другое жыццё 

Здавалася, заапарк згубіўся назаўсёды… Але ў 1946-м на пасаду дырэктара быў прызначаны Арсеній Ганусевіч. Ён адразу ўзяўся за справу: пасадзіў дрэвы, аднавіў вадаправод, электразабеспячэнне. А галоўнае — “засяліў” гадавальнік новымі жыхарамі. Так, у калекцыі з’явіліся бурыя мядзведзі, лісы, воўкі, дзікія аўстралійскія і янотападобныя сабакі, алені, аслы, козы, трусы, барсукі, кабаны, страусы, курапаткі, паўліны…

У 1952-м стырно праўлення было перададзена Лазару Рыгоравічу Шайкову, які зрабіў шмат карыснага для развіцця звярынца. У 1954-м з Масквы прывезлі доўгачаканых зебраў і белых мядзведзяў. А ў 1955-м з В’етнама прыбылі незвычайныя насельнікі — індыйская сланіха Машка, якая да гэтага служыла ў В’етнамскай народна-вызваленчай арміі, і два кітайскія алігатары. Праз сем год з’явіўся яшчэ адзін каштоўны экспанат — чалавекападобная малпа. Дарэчы, у канцы 1980-х тут налічвалася ужо 326 відаў звяроў і птушак!

Квітнець з кожным днём! 

У 2002 годзе ў Гродзенскім заалагічным парку распачалася рэканструкцыя. Былі пабудаваны новы капытнік, мядзведзнік, памяшканні для дробных драпежных млекакормячых, вальеры для горных капытных жывёл, драпежных птушак, ваўкоў, рысяў. А ў 2009-м заасад прынялі ў Еўраазіяцкую Рэгіянальную Асацыяцыю заапаркаў і акварыумаў (ЕРАЗА). Сёння Гродзенскі заапарк — цудоўнае месца, якое захапляе кожнага, хто сюды трапляе!

ЮК. Алена Васечкіна, г. Гродна.

Американская актриса, певица Гвинет Пэлтроу немножко белоруска. Её отец Брюс Пэлтроу — наследник известного раввинского рода Палтрович из города Новогрудка.

Знаешь ли ты, что…

  • С 1948 года в Гродненском зоопарке работает передвижной театр, где в представлениях участвуют дрессированные животные.
  • В питомнике насчитывается 329 видов зверей, 17 из них занесены в Красную книгу Республики Беларусь.
  • Ежегодно обитатели зоопарка съедают 2,5 тонны картошки, 1 т яблок,4 т рыбы, 24 000 яиц, 230 кг повидла, 180 кг печенья, 10 литров молока и чая.
  • В 1950-х тут был организован кружок юных натуралистов, который действует и сейчас.
  • Более 30 лет сотрудники зоопарка проводят общегородскую викторину для учащихся 8-х классов «Природа вокруг нас».

Мои Ганцевичи

Я живу в прекрасном городе Ганцевичи, расположенном в 246 километрах от Бреста. Познакомиться с историей и культурой моего края можно, посетив районный краеведческий музей, дом ремёсел, Свято-Тихоновскую церковь, костёл Благовещения Пресвятой Девы Марии… У нас чтят тех, кто отдал жизнь в борьбе с немецко-фашистскими захватчиками: в центре установлен памятник 88 советским воинам и 99 партизанам.

Излюбленное место жителей и гостей города — парк. Весной и летом тут часто резвится ребятня, прогуливаются мамочки с колясками, неспешно прохаживаются пожилые пары. Ганцевичи — дорогой сердцу уголок, моя малая родина. Нет на Земле тебя прекрасней!

ЮК. Мария Бондарчук, г. Ганцевичи.

Малой родиной гордится Анастасия Дерван, «ПВ».

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Comments are closed.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь