18.09.2021,Суббота, 04:59
Мы в социальных сетях:
Главная » Вопросы образования

Прафесiя будучага

Калi ты адразу ўявiў айцiшнiка, то памылiўся. Трымай падказку: ад гэтага спецыялiста залежыць, што табе апранаць, цi спатрэбiцца парасон i нават твой настрой.  Здагадаўся, хто ён? Сiноптык! Дзе можна прымерыць на сябе прафесiю метэаролага, распавядзе Алена Вiктараўна Сiдарэнка,  загадчык аддзела навукова-даследчай і праектнай дзейнасці Рэспублiканскага цэнтра экалогii i краязнаўства:

— Заняткi  аб’яднання па iнтарэсах “Юны сiноптык”  праходзяць на базе дзiцячай навукова-эксперыментальнай лабараторыi метэаралагiчных назiранняў i манiторынга атмасфернага паветра.  Падчас iх дзецям расказваюць аб надвор’і і клімаце, аб уплыве чалавека на навакольнае асяроддзе. Каб быць метэарологам, сёння трэба валодаць глыбокімі ведамi па геаграфii, бiялогii, хiмii — таму нашы вучнi назапашваюць добрую навуковую базу.

—Наколькi актуальная прафесiя сіноптыка? Чым ён займаецца, акрамя таго, што складае прагноз надвор’я, якi зачытваюць прыгажунi з экрана тэлевiзара?

— Сёння вялiкi акцэнт робiцца на манiторынг навакольнага асяроддзя. Неабходны спецыялiсты, якiя дапамогуць паменшыць нагрузку на клiмат, таму метэаролаг — гэта прафесiя будучага. Белгiдраметэацэнтр — вялiзарная структура, якая мае патрэбу ў квалiфiкаваных кадрах.

Да размовы далучаецца кiраўнiк аб’яднання па iнтарэсах “Юны сiноптык”,  педагог дадатковай адукацыi Дар’я Уладзiмiраўна Лук’янава.

—Як праходзяць вашы заняткi?

— Мы ставiм хiмiчныя вопыты, выконваем лабараторныя работы,  праходзiм квэсты — сумяшчаем прыемнае з карысным. Дзецям гэта цiкава. Пасля заканчэння курсу навучэнцы змогуць працаваць з навуковай iнфармацыяй, здымаць паказаннi прыбораў, добра арыентавацца ў хiмiчнай лабараторыi (ведаць хiмрэактывы, што i ў якiх прапорцыях дадаваць), карыстацца прафесiйным абсталяваннем — метэастанцыяй i праграмай для яе…

—Дык прагноз надвор’я выдае праграма, а не сiноптык?

— Так, але я паказваю, як можна  здзейснiць гэта самастойна: сабраць да­дзеныя (атмасферны цiск, воблачнасць…), ацанiць iх, зрабiць высновы. Акрамя метэастанцыi, у нас ёсць  прыборы, якiя аналiзуюць шумавыя забруджваннi, асвятленне, збiраюць ападкi. Вучнi правяраюць iх на ph i электраправоднасць, каб вызначыць забруджанасць паветра: колькасць у iм сярнiстага газу, азоцiстых злучэнняў…

—I якасць вады вы здольныя праверыць?

— Быў у нас такi вопыт — дзецi прыносiлi пробы вады з дому, а мы шукалi ў ёй хлор, нiтраты… Большую заклапочанасць выклiкала вада з калодзежаў:  некаторыя пробы паказвалi  павышанае ўтрыманне нiтратаў. Яе перад спажываннем  трэба прапусцiць праз фiльтр.

—А бабулiн метад — працэ­джваць праз вугаль — сёння не працуе?

— Ён занадта прымiтыўны. Сучасныя фiльтры —  тыя ж збаны —  таксама ўтрымлiваюць вугаль, але не толькi  яго.

—Д зе рэальна патрапiць пад “кiслотны” дожджык?

— Неспрыяльна каля ЦЭЦ, там, дзе выкарыстоўваецца шмат палiва, — з-за выкiдаў у атмасферу закiсляюцца ападкi.  Чалавеку яны асаблiва не пашко­дзяць. Найбольш адчувальныя да змен у хiмiчным складзе вады водарасцi, планктон, рыба…

—Нашы продкi ведалi шмат прыкмет, каб прадказваць надвор’е. Цi ёсць сярод iх тыя, што дакладна працуюць?

— Так! Напрыклад:  птушкi нiзка ляцяць — да дажджу. Ёсць навуковае абгрунтаванне: напярэдаднi ападкаў атмасферны цiск панiжаецца, таму насякомыя, якiмi сiлкуюцца птушкi, лё-

таюць нiзка над зямлёй. Гэту прыкмету нават па прыборах можна праверыць.

—А як асабiста Вы ставiцеся да жартаў пра сiноптыкаў, маўляў, яны памыляюцца аднойчы, але кожны дзень?

— Спакойна. Усе памыляюцца, метэаролагi не выключэнне. Аддаленыя прагнозы ад спецыялiстаў не залежаць — занадта шмат непрадказальных фактараў. Арыентуйцеся на кароткатэрмiновы i… не забывайце дома парасон.

Віталіна Несцяровіч

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь