21.04.2019,Воскресенье, 15:12
Мы в социальных сетях:
Главная » Острый угол

Страчаная спадчына

«Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…» На жаль, сёння шмат гістарычных аб’ектаў мы можам убачыць толькі ў альбомах: за стагоддзі іх зруйнавалі. Але штосьці яшчэ захавалася. Мы павінны перадаць гістарычную спадчыну будучым пакаленням.  Таму… Пачынаем вандроўку і «ловім» кожны факт. =)

Маршрут: Крупава — Жырмунскі двор — Жырмуны (Лідскі і Воранаўскі раёны Гродзеншчыны).

Гід: юк Уладзіслаў Скобля.

Першы прыпынак — вёска Крупава. Упершыню ўпамінаецца ў 1450 годзе. Паселішча абазначана на карце Тамаша Макоўскага ў 1613 годзе. У розныя гады вёскай валодалі Нарбуты і Шукевічы.

Калі вы наведаеце Крупава, то звярніце ўвагу на касцёл Святой Троіцы. Ён унікальны па сваёй архітэктуры: паўкруглая драўляная столь.

Акрамя таго, крупаўская зямля падаравала добра вядомага ў свеце і беспадстаўна забытага на Радзіме вучонага і інжынера Вацлава Шукевіча.

Крочым далей… Перад намі вёска Жырмунскі двор, уладальнікамі якой былі Бутрымы, Мантоўты, Завішы і Радзівілы. Князь Станіслаў Радзівіл у другой палове XVIII стагоддзя заснаваў тут сваю рэзідэнцыю!

У пачатку ХХ стагоддзя маёнтак уяўляў сабой цэлую гаспадарку. Сёння гэты маўклівы сведка гісторыі чакае аднаўлення. (Можа, у вас ёсць ідэі па рэканструкцыі палаца?)

Наведаўшы палацава-сядзібны комплекс Жырмунскага двара, нельга не завітаць у касцёл Адшукання Святога Крыжа ў вёсцы Жырмуны Воранаўскага раёна, гісторыя якіх шчыльна пераплятаецца.

Фундатар касцёла — Станіслаў Радзівіл, архітэктар — Ян Падчашынскі. Тут прайшло дзяцінства сусветнавядомага архітэктара Караля Падчашынскага (аўтара праектаў будаўніцтва палацаў у Жылічах, Жалудку, гімназіі ў Свіслачы і іншых).

А што ў тваёй мясцовасці знаходзіцца на мяжы страты? Цікаўся тым, што адбываецца наўкол цябе!

Дзе апошнім разам шукаў прыгоды ты? Дасылай свой маршрут на электронны адрас рэдакцыі: p_vozrast@tut.by ці поштай: 220013, г. Мінск, вул.  Б. Хмяльніцкага, 10а, «ПВ».

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Comments are closed.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь