18.11.2018,Воскресенье, 15:49
Мы в социальных сетях:
Главная » Конкурс юных вакалістаў “Звонкая раніца-2011”

Конкурс юных вакалістаў “Звонкая раніца-2011”

Парадак правядзення творчага конкурсу па падтрымцы юных вакалістаў “Звонкая раніца”

Творчы конкурс па падтрымцы юных вакалістаў “Звонкая раніца” (далей — конкурс) праводзіцца ў мэтах падтрымкі таленавітай моладзі ў рэгіёнах краіны, папулярызацыі творчасці маладых выканаўцаў, развіцця самадзейнай творчасці, дэманстрацыі дасягненняў работы педагогаў рэгіёнаў.

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца:
— установа “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета”;
— установа адукацыі “Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня”;
— прыватнае турыстычнае ўнітарнае прадпрыемства “МАТЭП-90”.
Арганізатары конкурсу маюць права прыцягваць іншыя ўстановы і арганізацыі да правядзення конкурсу ў якасці партнёраў.

Удзельнікі конкурсу
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца юныя вакалісты — вучні 7—10 класаў сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў ва ўзросце 13—17 гадоў, якія маюць вакальныя даныя. Наяўнасць музычнай адукацыі не з’яўляецца абавязковай умовай удзелу ў конкурсе.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна прыйсці на адзін з кастынгаў, якія адбудуцца ў адпаведнасці з табл. 1 у 12 раённых цэнтрах Рэспублікі Беларусь, і падаць заяўку на ўдзел у конкурсе непасрэдна перад выступленнем. Заяўка запаўняецца канкурсантам ад рукі ў месцы правядзення кастынгу на спецыяльным бланку і павінна ўтрымліваць наступную інфармацыю:
— прозвішча, імя, імя па бацьку;
— дата нараджэння;
— месца фактычнага пражывання;
— месца вучобы: назва навучальнай установы, клас;
— месца атрымання музычнай адукацыі (калі ёсць): назва ўстановы (гуртка), спецыяльны інструмент, прозвішча, імя, імя па бацьку педагога па спецыяльным інструменце, прозвішча, імя, імя па бацьку педагога па вакале;
— назва твора, які будзе выконвацца на кастынгу (пры магчымасці пазначыць аўтараў ці выканаўца песні. Напрыклад, “з рэпертуару І.Дарафеевай”);
— кантактныя тэлефоны: хатні (з кодам горада), мабільны (з кодам мабільнага аператара);
— адрас электроннай пошты (пры яго наяўнасці).

Кожны канкурсант пасля рэгістрацыі заяўкі атрымлівае ўнікальны парадкавы нумар і бэйдж з гэтым нумарам.

За сапраўднасць звестак, пазначаных у заяўцы, нясе адказнасць сам канкурсант. Выяўленне несапраўдных звестак у частцы персанальнай інфармацыі цягне за сабой дыскваліфікацыю ўдзельніка конкурсу (спыненне ўдзелу ў конкурсе) незалежна ад этапу конкурсу.

Журы конкурсу
Падчас правядзення конкурсу працуюць некалькі складаў журы:
— прафесійнае журы, якое складаецца з педагогаў праекта, прадстаўнікоў арганізатараў, а таксама запрошаных спецыялістаў. Склад прафесійнага журы зацвярджаецца арганізатарамі ў тэрмін да 12 студзеня 2012 года. Прафесійнае журы пасля кожнага канцэрта складае рэйтынг прафесійнага майстэрства. Парадак работы, а таксама форму правядзення галасавання журы вызначаюць арганізатары;
— журы гледачоў, якое складаецца з усіх наведвальнікаў справаздачных канцэртаў і па выніках галасавання якога пасля кожнага справаздачнага канцэрта ствараецца рэйтынг сімпатый гледачоў. Форму правядзення галасавання гледачоў вызначаюць арганізатары;
— журы ўдзельнікаў конкурсу, якое складаецца з удзельнікаў другога тура конкурсу і якое перад гала-канцэртам вызначае рэйтынг сімпатый ўдзельнікаў конкурсу.

Пры наяўнасці тэхнічнай магчымасці можа быць арганізавана СМС-галасаванне, а таксама іншыя віды інтэрактыўнага галасавання.

Крытэрыі ацэнкі выступленняў удзельнікаў конкурсу
Пры ацэнцы выступленняў канкурсантаў бяруцца пад увагу:
— вакальныя даныя канкурсанта;
— узровень выканальніцкага майстэрства;
— сцэнічнасць;
— здольнасць да навучання і прагрэс за час знаходжання на праекце.
Тэрміны правядзення конкурсу
Тэрміны правядзення конкурсу: з 08 лістапада 2011 года па 1 лютага 2012 года. Конкурс праводзіцца ў два туры.
Першы (адборачны) тур праводзіцца з 8 па 17 лістапада 2011 года па раённых цэнтрах Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з табл. 1.
Табліца 1.
Месца і час правядзення кастынгаў
творчага конкурсу па падтрымцы юных вакалістаў “Звонкая раніца”
Дата Горад Адрас месца правядзення Час пачатку кастынгу
8.11.2011 Лагойск Лагойская школа мастацтваў (Мінская вобл., г. Лагойск, вул. Савецкая, 18) 10.00
8.11.2011 Лепель Раённы дом культуры (Віцебская вобл., г. Лепель, пл. Свабоды, 3) 16.00
9.11.2011 Паставы Раённы дом культуры (Віцебская вобл., г. Паставы, вул. Станкевіча, 15а) 10.00
9.11.2011 Іўе Раённы дом культуры (Гродзенская вобл., г. Іўе, вул. 1 Мая, 2) 16.00
10.11.2011 Масты Раённы дом культуры (Гродзенская вобл., г. Масты, вул. Савецкая, 50) 14.00
11.11.2011 Пружаны Палац культуры (Брэсцкая вобл., г. Пружаны, вул. Савецкая, 10) 10.00
11.11.2011 Ляхавічы Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (Брэсцкая вобл., г. Ляхавічы, пр. Перамогі, 3) 16.00
14.11.2011 Бялынічы Раённы цэнтр культуры (Магілёўская вобл., вул. Савецкая, 20) 14.00
15.11.2011 Слаўгарад Раённы цэнтр культуры і народнай творчасці (Магілёўская вобл., г. Слаўгарад, вул. Кастрычніцкая, 10) 14.00
16.11.2011 Добруш Раённы дом культуры (Гомельская вобл., г. Добруш, вул. Узбярэжная, 2) 10.00
16.11.2011 Светлагорск Дом культуры энергетыкаў (Гомельская вобл., г. Светлагорск, вул. Леніна, 29) 16.00
17.11.2011 Старыя Дарогі Палац культуры (Мінская вобл., г. Старыя Дарогі, вул. Пралетарская, 31) 14.00
Другі (фінальны) тур праводзіцца з 12 студзеня па 1 лютага 2012 года ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. Знаходжанне ўдзельніка фіналу конкурсу ў НДЦ “Зубраня” аплачваецца за кошт сродкаў удзельніка конкурсу ў адпаведнасці з інструкцыяй “Аб парадку арганізацыі аздараўлення дзяцей ва установе адукацыі “Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр “Зубраня” (зацв. пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.12.2007 № 96а).

У цэнтр накіроўваюцца дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў не больш як адзін раз на год, пры гэтым аплата выдаткаў
па аздараўленні дзяцей за змену ў цэнтры ажыццяўляецца бацькамі (асобамі, якія іх замяняюць) у памеры 60% ад
грашовых норм выдаткаў на харчаванне ў дзень на адно дзіця
ў залежнасці ад яго ўзросту. Знаходжанне дзіцяці ў цэнтры другі (трэці і г.д.) раз аплачваецца бацькамі (асобамі, якія іх замяняюць) у поўным аб’ёме.

Узнагароды для фіналістаў і пераможцаў конкурсу Кожнаму ўдзельніку другога (фінальнага) тура ўручаецца дыплом фіналіста конкурсу, а таксама падарункі ад арганізатараў конкурсу.

Кожнаму пераможцу фінальнага тура ўручаецца дыплом пераможцы конкурсу, памятная каштоўная ўзнагарода, а таксама падарункі ад арганізатараў конкурсу.

Уладальніку гран-пры конкурсу ўручаецца дыплом уладальніка гран-пры конкурсу, памятная каштоўная ўзнагарода, сертыфікат на падарожжа ў Кіеў на 2 асобы, а таксама падарункі ад арганізатараў конкурсу.

Уручэнне ўзнагарод адбудзецца падчас заключнага гала-канцэрта фінальнага тура конкурсу не пазней за 1 лютага 2012 года.

Парадак правядзення конкурсу

Першы (адборачны) тур
Першы (адборачны) тур праводзіцца з 7 па 17 лістапада 2011 го да па раённых цэнтрах Рэспублікі Беларусь у выглядзе кастынгаў. Месцы і час правядзення кастынгаў пазначаны ў табл. 1. Час і месца правядзення кастынгаў не могуць быць зменены.

Прыйшоўшы на кастынг, удзельнік конкурсу сольна выконвае перад прадстаўніком(амі) арганізатараў 2—3 рознахарактарныя музычныя кампазіцыі (песні) пад інструментальную фанаграму (–1) або без суправаджэння. Песні павінны адлюстроўваць вакальныя магчымасці ўдзельніка. Прадстаўнік(і) арганізатараў маюць права прапанаваць удзельніку выканаць іншую кампазіцыю або спыніць выступленне.

Прадстаўнік(і) арганізатараў не абавязаны рэцэнзаваць выступленне канкурсанта, а канкурсант (ці яго прадстаўнік) не мае права патрабаваць ад прадстаўніка(оў) арганізатараў рэцэнзавання выступлення канкурсанта. Дуэты, трыа і іншыя вакальныя групы для ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца.

Падчас кастынгаў вядзецца відэазапіс усіх выступленняў. Відэаролікі выступленняў першага (адборачнага тура) могуць быць размешчаны на сайтах (http://www.ng-press.byhttp://www.ranitsa.byhttp://www.nastgaz.by), а таксама на адкрытых інтэрнэт-рэсурсахhttp://www.rutube.ru) па ўзгадненні з яго ўдзельнікамі або іх законнымі прадстаўнікамі.
Пасля заканчэння кастынгаў (не раней за 18 лістапада 2011 года, але не пазней за 21 лістапада 2011 года) для ўдзелу ў другім туры конкурсу журы адбірае не больш як 50 удзельнікаў у дзвюх узроставых групах:
— 7—8 клас (13—15 гадоў) — не больш як 25 чалавек;
— 9—10 клас (15—17 гадоў) — не больш як 25 чалавек.

Арганізатары ў тэрмін да 25 лістапада 2011 года экспрэс-поштай уведамляюць пераможцаў першага тура пра іх перамогу і запрашаюць прыняць удзел у наступным туры конкурсу. Пераможца першага тура павінен да 2 снежня 2011 года (уключна) пацвердзіць удзел у другім туры конкурсу. Калі хтосьці з пераможцаў не пацвердзіў удзел у фінальным туры конкурсу ў пазначаны тэрмін, да ўдзелу ў фінальным туры можа быць запрошаны іншы ўдзельнік адборачнага тура.

Іншы ўдзельнік можа быць запрошаны для ўдзелу ў другім туры толькі ў тым выпадку, калі ўдзельнік конкурсу, выбраны ў асноўны склад другога тура, будзе дыскваліфікаваны або па нейкай прычыне (стан здароўя, занятасць ці інш.) не зможа прыняць удзел у другім туры конкурсу, або ў тэрмін да 2 снежня 2011 года (уключна) не пацвердзіць, што ён сапраўды будзе ўдзельнічаць у другім туры конкурсу.

Пры вызначэнні ўдзельнікаў другога (фінальнага) тура конкурсу па магчымасці захоўваецца колькасная прапарцыянальнасць па рэгіёнах і ўзроставых групах.

Другі (фінальны) тур
Другі (фінальны) тур праводзіцца з 12 студзеня па 1 лютага 2011 года ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйнааздараўленчым цэнтры “Зубраня” ў тры этапы.

Падчас першага этапу канкурсант у рамках справаздачнага канцэрта павінен прадэманстраваць узровень выканальніцкага майстэрства, выконваючы адну музычную кампазіцыю, загадзя падрыхтаваную дома.

Каб пазбегнуць дубліравання канцэртных нумароў падчас справаздачных канцэртаў першага этапу другога (фінальнага) тура конкурсу, канкурсанты павінны у рабочым парадку не пазней як 6 студзеня 2012 года ўзгадніць рэпертуар гэтага выступлення з прадзюсарам праекта. Пры ўзнікненні дубліравання канкурсант, які заяўляе конкурсны нумар пазней, павінен замяніць яго на іншы.

Падчас другога і трэцяга этапаў канкурсант пад кіраўніцтвам педагога(аў) праекта рыхтуе вакальную музычную кампазіцыю (песню), якую выконвае ў час правядзення справаздачнага канцэрта.

Падчас справаздачных канцэртаў другога і трэцяга этапаў другога (фінальнага) тура ўдзельнікі конкурсу павінны прадэманстраваць узровень выканальніцкага майстэрства, а таксама свае дасягненні падчас работы з педагогам па вакале ў рамках праекта.

Тэматыку справаздачных канцэртаў і рэпертуар канкурсантаў для прадстаўлення на справаздачных канцэртах другога і трэцяга этапаў выбіраюць мастацкі кіраўнік і педагогі праекта ў адпаведнасці з магчымасцямі канкурсантаў і агульнай канцэпцыяй канцэртных праграм.

Па выніках кожнага этапу конкурсу і ў адпаведнасці з бягучымі поспехамі ў навучанні (паміж справаздачнымі канцэртамі) да чарговай серыі справаздачных канцэртаў можа быць не дапушчана да 25% канкурсантаў. Спіс недапушчаных да справаздачнага канцэрта прадзюсар ці прадстаўнік журы аб’яўляе напярэдадні чарговага справаздачнага канцэрта.

Справаздачныя канцэрты могуць праводзіцца не толькі на сцэнічных пляцоўках НДЦ “Зубраня”, але і ў форме выязных канцэртаў ва ўстановах культуры раённых цэнтраў Рэспублікі Беларусь, а таксама на іншых канцэртных пляцоўках.

Кожны ўдзельнік конкурсу на працягу фінальнага тура выконвае перад публікай (гледачамі і журы) не менш як тры вакальныя музычныя кампазіцыі (песні) пад інструментальную фанаграму (–1).

Усе публічныя мерапрыемствы (канцэрты, прэсканферэнцыі, сустрэчы, майстар-класы і інш.) і рабочыя моманты конкурсу (рэпетыцыі, майстар-класы, нарады і інш.) запісваюцца на відэа. Відэаролікі выступленняў і рабочых момантаў другога тура могуць быць размешчаны на сайтах (http://www.ng-press.byhttp://www.ranitsa.byhttp://www.nastgaz.byhttp://www.pvz.by), а таксама на адкрытых інтэрнэтрэсурсах (http://www.rutube.ruhttp://www.youtube.ru) без узгаднення з удзельнікамі конкурсу.

Па выніках другога тура журы вызначае пераможцаў. Агульная колькасць пераможцаў у абедзвюх узроставых групах не можа быць больш як 10 чалавек. Адзін з пераможцаў фінальнага тура можа таксама стаць уладальнікам гран-пры конкурсу. Гран-пры не можа быць прысуджана больш як аднаму пераможцу.

Арганізатары конкурсу могуць устанаўліваць уласныя ўзнагароды для канкурсантаў, а таксама ў рамках конкурсу па папярэднім узгадненні з іншымі арганізатарамі праводзіць свае акцыі і конкурсы, якія скіраваны на падтрымку ўдзельнікаў конкурсу і не супярэчаць агульным мэтам конкурсу.

Публікацыя звестак пра конкурс у сродках масавай інфармацыі
Установа “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета” мае выключныя правы на публікацыю матэрыялаў пра конкурс. Звесткі пра конкурс могуць быць апублікаваны ў любым са сродкаў масавай інфармацыі, выдаўцом якіх з’яўляецца ўстанова “Рэдакцыя газеты “Настаўніцкая газета” (газетах “Настаўніцкая газета”, “Раніца”, “Переходный возраст”, часопісе “Народная асвета”). Публікацыі ў іншых сродках масавай інфармацыі ажыццяўляюцца толькі са згоды арганізатараў.

 

 

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь