Постаці слаўныя краю майго
Навіны: “Постаці слаўныя краю майго”
Палажэнне (вытрымкі) аб правядзенні конкурсу “Постаці слаўныя краю майго” у межах рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»
- Агульныя палажэнні рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»
1.1. У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі на 2019 год, ззагадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2019 года № 202, Інструкцыяй аб парадку правядзення рэспубліканскіх мерапрыемстваў установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з удзелам навучэнцаў, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2011г. № 59, у 2019 годзе ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» (далей – Акцыя) праводзіцца рэспубліканскі конкурс даследчых работ «Малая радзіма вялікіх людзей».
- Асаблівасці правядзення конкурсу
2.1. Рэспубліканскі конкурс даследчых работ «Малая радзіма вялікіх людзей» (далей – конкурс) праводзіцца Установай адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» сумесна з рэдакцыяй газеты «Пераходны ўзрост».
2.1. Намінацыя «Постаці слаўныя краю майго» праводзіцца рэдакцыяй газеты «Пераходны ўзрост».
2.2. Конкурс праводзіцца з сакавіка па лістапад 2019 года.
2.3. Асноўныя мэты і задачы конкурсу:
— фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянскіх і патрыятычных каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за дасягненні сваіх землякоў, адказнасці за захаванне духоўнай і матэрыяльнай спадчыны сваёй малой радзімы;
далучэнне навучэнцаў да даследавання жыццёвага і творчага шляху вядомых людзей малой радзімы;
паглыбленне інтэлектуальнага патэнцыялу дзяцей і навучэнскай моладзі праз далучэнне іх да пошукавай і творчай дзейнасці;
умацаванне сувязі паміж пакаленнямі праз далучэнне навучэнцаў да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны суайчыннікаў;
папулярызацыя імёнаў славутых землякоў, выяўленне і заахвочванне лепшых юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.
2.4. У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12 – 16 гадоў.
2.5. Навучэнцамі ўстаноў адукацыі прадстаўляюцца на конкурс індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў (нататка, інтэрвью, эсэ), дзе распавядаецца пра адметных землякоў-сучаснікаў (важныя вехі жыццядзейнасці, дасягненні, справы на карысць вялікай і малой радзімы і г.д.).
2.6. Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў (паўтары старонкі фармата А4), пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
2.7. Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім – рэдакцыя разглядае дасланыя матэрыялы для вызначэння іх годнасці да публікацыі. Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці – у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу і адзначаюцца граматамі газеты «Пераходны ўзрост». Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды газеты «Пераходны ўзрост». Інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на «старонцы славы» газеты «Пераходны ўзрост».
На выніковым – рэспубліканскае журы, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначае пераможцаў і прызёраў.
2.8. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца да 10 кастрычніка 2019 года ў рэдакцыю газеты «Пераходны ўзрост» на e-mail: p_vozrast@tut.by альбо на адрас: 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 77. Тэлефон/факс: 8 (017) 215 05 13.
- Падвядзенне вынікаў конкурсу
3.1. Пры падвядзенні вынікаў конкурсаў Акцыі пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).
3.2. Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені і сувенірамі арганізатараў.