Я гэты край радзімаю заву
ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні раённых этапаў конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край радзімаю заву»
- Агульныя палажэнні
1.1. У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2020 год, загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2019 года № 202 «Аб правядзенні рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» (далей – Акцыя) з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2020 годзе ў рамках Акцыі праводзяцца:
- рэспубліканскі конкурс «Нататкі юнага вандроўніка»;
- рэспубліканскі конкурс «Скарбы маёй сям’і»;
- рэспубліканскі конкурс «Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музеяў».
1.6. Удзельнікі конкурсаў Акцыі — асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў, пасля 14 гадоў (акрамя п. 2.2.3.).
- 2. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі
2.2. Рэспубліканскі конкурс «Скарбы маёй сям’і» праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства сумесна з рэдакцыяй газеты «Пераходны ўзрост», Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
2.2.1. Асноўныя мэта і задачы конкурсу.
Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання светапогляду і духоўных каштоўнасцей навучэнцаў цераз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны продкаў.
Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:
- актуалізацыя ролі сям’і ў выхаванні духоўнасці асобы навучэнца, фарміраванні пачуцця гордасці, павагі і любові да сваіх родных, адказнасці за сваю будучыню і будучыню сваёй сям’і;
- выяўленне і падтрымка творчай ініцыятывы навучэнцаў у даследаванні і папулярызацыі сямейнай культуры, захаванні сямейных традыцый, матэрыяльнай і духоўнай спадчыны – важнейшых складнікаў у вызначэнні малой радзімы для кожнай асобы;
- даследаванне сямейных рэліквій, вызначэнне іх каштоўнасці ў захаванні памяці аб продках, даследаванне і перайманне сямейных традыцый і абрадаў;
- асэнсаванне сямейных каштоўнасных арыенціраў, фарміраванне патрэбы да самаадукацыі і самавыхавання ў навучэнцаў;
- прывіццё даследчых навыкаў, пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў;
- выяўленне і заахвочванне юных журналістаў, гісторыкаў, этнолагаў ‒ актыўных удзельнікаў конкурсу.
- Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях.
2.2.3. Намінацыя «Гісторыя з сямейнага альбома»
2.2.3.1. У дадзенай намінацыі прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12 – 16 гадоў.
2.2.3.2. На конкурс прадстаўляюцца індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, якія распавядаюць пра выдатных членаў сям’і, чые фотаздымкі захоўваюцца ў сямейных архівах.
2.2.3.3. Конкурсныя работы (тэкст – да 3000 знакаў (паўтары старонкі фармата А4), пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.
2.2.3.4. Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім – рэдакцыя разглядае дасланыя матэрыялы для вызначэння іх выртасці да публікацыі. Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці – у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу і адзначаюцца граматамі газеты «Пераходны ўзрост».
Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты «Пераходны ўзрост». Інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на «старонцы славы» газеты «Пераходны ўзрост».
На выніковым — рэспубліканскае журы, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначае пераможцаў і прызёраў.
2.2.3.5. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца да 30 верасня 2020 года ў рэдакцыю газеты «Пераходны ўзрост» на e-mail: p_vozrast@tut.by альбо на адрас: 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 77. Тэлефон/факс: 8017 2150513.
- Падвядзенне вынікаў конкурсаў Акцыі
На раённым этапе пераможцы і прызёры конкурсаў Акцыі вызначаюцца ў кожнай намінацыі і ўзроставай катэгорыі і ўзнагароджваюцца дыпломамі ўпраўлення па адукацыі Мінскага райвыканкама.
Пераможцы і прызёры заключнага этапу конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У рэспубліканскім конкурсе «Нататкі юнага вандроўніка» – дадаткова сертыфікатамі на экскурсійна-адукацыйную праграму «Мінск – сталіца Беларусі».
- Фінансаванне конкурсаў
Акцыі ажыццяўляецца: на першым, другім, трэцім этапах ‒ ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў мясцовага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам;
на чацвёртым (заключным) этапе – ва ўстаноўленым парадку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту, якія выдзяляюцца на цэнтралізаваныя мерапрыемствы ў галіне адукацыі, і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
Камандзіровачныя выдаткі педагогам і праезд удзельнікаў конкурсаў на заключны этап Акцыі ажыццяўляецца за кошт накіроўваючай арганізацыі.