18.09.2021,Суббота, 05:17
Мы в социальных сетях:
Главная » Радзіму праслаўляем – разам гуляем

Радзіму праслаўляем – разам гуляем

Палажэнне (вытрымкі) аб правядзенні  конкурсу Радзіму праслаўляемразам гуляему межах рэспубліканскай акцыі  Я гэты край Радзімаю заву

  1. Агульныя палажэннірэспубліканскай акцыі Я гэты край Радзімаю заву

У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2021 год, загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18 сакавіка 2019 года № 202 “Аб правядзенні рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” (далей – Акцыя) з мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы ў 2021 годзе ў рамках Акцыі праводзяцца:

  • рэспубліканскі конкурс этнаграфічных музеяў (экспазіцый);
  • рэспубліканскі конкурс “Радзіму праслаўляем – разам гуляем”;
  • рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі;
  • рэспубліканскі конкурс “Лепшая метадычная распрацоўка музейнага занятку”.
  1. Асаблівасці правядзення конкурсу

2.1.  Рэспубліканскі конкурс Радзіму праслаўляем – разам гуляем (далей – конкурс) праводзіцца Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства сумесна з рэдакцыяй газеты “Пераходны ўзрост” з сакавіка па верасень 2021 года.

2.2.1. Асноўныя мэты і задачы конкурсу: фарміраванне ў навучэнскай моладзі духоўных каштоўнасцей праз далучэнне падлеткаў да вывучэння культурных традыцый продкаў на прыкладзе сваёй сям’і, умацаванне сувязі паміж пакаленнямі і пачуцця яднання беларускага народа; выяўленне і заахвочванне літаратурнай дзейнасцю юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.

2.2.2. У конкурсе прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 12 – 16 гадоў.

2.2.3. Навучэнцамі ўстаноў адукацыі прадстаўляюцца на конкурс індывідуальныя творчыя работы інфармацыйна-публіцыстычных жанраў, якія распавядаюць пра культурныя традыцыі беларусаў – формы баўлення вольнага часу моладзі на аснове мясцовай спадчыны: пра ўзоры ўжывання гульнявой народнай традыцыі ў сучасным жыцці; пра ўдзел моладзі ў адраджэнні цікавых абрадаў, гульняў, ігрышчаў; пра тэматычныя вечарыны і мерапрыемствы, якія згуртоўваюць маладое і старэйшае пакаленні і робяць рэкрэацыю карыснай.

2.2.4. Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў (паўтары старонкі фармата А4), пажадана з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

2.2.5. Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім – рэдакцыя разглядае дасланыя матэрыялы для вызначэння іх годнасці да публікацыі. Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці – у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу і адзначаюцца граматамі газеты “Пераходны ўзрост”. Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты “Пераходны ўзрост”. Інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на “старонцы славы” газеты “Пераходны ўзрост”. На выніковым – рэспубліканскае журы, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначае пераможцаў і прызёраў.

2.2.6. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца да 30 верасня 2021 года ў рэдакцыю газеты “Пераходны ўзрост” на e-mail: p_vozrast@tut.by альбо на адрас: 220013, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 77. Тэлефон/факс: 8 (017) 215 05 13.

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь