01.12.2021,Среда, 07:17
Мы в социальных сетях:
Главная » Архив, Что? Где? Когда?

Новости конкурса “Майстроў беларускіх дзівосы”

Майстроў беларускіх дзівосыТвая вёска…
…славіцца ганчарамі, кавалямі, каруначніцамі? У тваім рэгіёне жывуць няўрымслівыя майстры? Раскажы пра іх са старонак рэспубліканскага выдання! З такім заклікам звярнуўся “ПВ” да сваіх чытачоў напрадвесні. І паляцелі ў рэдакцыйную скрыню лісты з усіх куткоў краіны — амаль тры сотні работ назбіралася да восені! І, як заўсёды, якасць даследчай працы, на якую падштурхоўваюць творчыя конкурсы рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, уразіла журы. А імі, як і ў папярэднія гады, на першым этапе сталі супрацоўнікі рэдакцыі, а на другім — чытачы газеты і наведвальнікі сайта www.pvz.by. Ацаніўшы і “адкаменціўшы” 26 лепшых работ, наша “грамадскае” журы нарэшце перадала свае паўнамоцтвы рэспубліканскаму. І пакуль яно будзе спрачацца, вызначаючы 6 пераможцаў, аўтары надрукаваных у “ПВ” артыкулаў збіраюць валізкі ў НДЦ “Зубраня”. Менавіта там з 30 лістапада па 20 снежня адбудзецца збор лідараў акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», дзе лепшыя з лепшых атрымаюць свае ўзнагароды (дыпломы і падарункі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь). Павіншаваць пераможцаў на бераг Нарачы выправіцца і “ПВ”: 15 снежня ў літаратурнай гасцёўні адбудуцца калектыўныя чытанні твораў з серыі “Майстроў беларускіх дзівосы”.
Анна Королевич, «ПВ».

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь