16.05.2021,Воскресенье, 05:04
Мы в социальных сетях:
Главная » Архив

Дзе сустрэцца з далігойдай?

Калі вырашыла прыняць удзел у конкурсе “І гучала над калыскай”, адразу выбрала для размовы Валянціну Аляксандраўну Марчанка. Чаму? Таму што няма ва ўсім Краснапольскім раёне большага  знаўцы фальклору!

Валянціна Аляксандраўна 25 год кіруе народным калектывам “Горскія харашухі” і дзіцячым фальклорным ансамблем “Крынічка”.  Нарадзілася ў вёсцы і з малаком маці ўвабрала прыгажосць, мудрасць, самабытнасць простых, на першы погляд, вусных народных твораў самых розных жанраў: казак, песень, небыліц, загадак, прыказак і прымавак, забаўлянак, калыханак…  Іх шмат ведала яе маці Анастасія Цімафееўна.

“Яна прыгожа спявала і захапляльна распавядала. А мы, малыя, даглядаючы адзін аднаго, імкнуліся рабіць як маці, — расказвае Валянціна Аляксандраўна. — Толькі зараз я зразумела, якім скарбам яна валодала, бо гэтыя творы арыгінальныя, шмат з іх я не знаходзіла ў друкаваным выглядзе”.

Слухаць маю субяседніцу можна бясконца: кожную думку яна ”расквячае”.   А калі па маёй просьбе нагадала калыханкі свайго дзяцінства, якія Валянціна Аляксандраўна памятае больш за 50 гадоў, я трапіла ў глыбіню гісторыі!

Адна з іх — “Далігойда” — знаёміць з вясковай працай,вучыць розуму,  развівае памяць і, канешне, закалыхвае  мілагучнасцю.

Што Іван дзелае? Сіўка-варонка, гой, гой, далігойда.

Косы клепе, Сіўка-варонка, гой, гой, далігойда.

Нашто тыя косы? Сіўка-варонка, гой, гой, далігойда.

Сена касіць, Сіўка-варонка, гой, гой, далігойда.

Нашто тое сена? Сіўка-варонка, гой, гой, далігойда.

Валоў карміць, Сіўка-варонка, гой, гой, далігойда.

Нашто тыя валы? Сіўка-варонка, гой, гой, далігойда.

 Поле пахаць, Сіўка-варонка, гой, гой, далігойда…

Бясконцым ланцужком — практыкаваннем для памяці і фантазіі — падалася і калыханка, дзе каза “пайшла па рахі”, а дамоў не вярталася і спатрэбілася нямала намаганняў, каб яе прыгнаць. Спяваецца з пачатку да канца, а потым — наадварот.

Стральцы не ідуць ваўкоў біць,

Ваўкі не ідуць казу рэзаць,

Каза не ідзе з рахоў…

А потым ужо так:

Стральцы пайшлі ваўкоў біць,

Ваўкі пайшлі казу рэзаць,

Каза пайшла з рахоў…

Я слухала і думала: колькі ж іх,  яскравых і прыгожых народных жамчужын, раскідана па роднай зямлі. Простых, але мудрых, як беларускі народ. І ад кожнага з нас залежыць, ці будуць яны ззяць у скарбах будучых пакаленняў.

Кацярына Жэбіна, г. п. Краснаполле, Магілёўская вобласць.

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

46 комментариев »

  • Грак пишет:

    Замечательно!Автор молодец

  • Илья пишет:

    Отлично!=)

  • Женька пишет:

    круто

  • Алина пишет:

    Очень понравилось,хорошо написано,автор умница)!

  • маруся пишет:

    Классно!

  • Королинка... пишет:

    Очень интересно и познавательно….
    Работа выполнена на все 100%
    Автор молодец)

  • НеКостя пишет:

    Очень интересная работа, автор молодец!

  • Mopo3uk пишет:

    Очень хорошая работа. Ставлю 5 из 5. Написано умом.Молодец ,Катька.

  • Валюша пишет:

    Максимка! Желаю тебе победы в конкурсе.

  • маша пишет:

    умница)

  • Анастасия пишет:

    Действительно очень интересно написано!!!

  • Anastasia пишет:

    Очень интересно, идея прекрасная. Автор, молодец.

  • NiggaBoss пишет:

    Превосходно, полностью раскрыта идея авторского замысла.Катька, так держать!

  • Кирилл пишет:

    Очень хорошая работа,авторская идея раскрыта полностью!
    Надеюсь эта работа займёт призовое место!

  • Геннадий! пишет:

    Молодец, интересное сочинение.

  • Анастасия пишет:

    Эта работа добьётся больших успехов!
    Автор, молодец)

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь