16.05.2021,Воскресенье, 06:09
Мы в социальных сетях:
Главная » Архив

Супакояць коцік, пеўнік…

З першых дзён жыцця чула я роднае слова: простыя, прыгожыя мелодыі  ішлі з глыбіні матчынага сэрца.

Хіба можна не супакоіцца,  калі яна пад гушканне калыскі ласкава заклікала цябе спаць у кампаніі з  “памочнікамі”: катом, пеўнікам, курамі, гусямі, галубамі?

Баю, баю, баенькі,

     Люлі, люлі, люленькі,

     Прыляцелі гуленькі,

     Селі яны ў люленькі.

     Сталі яны буркаваць,

     Малютачку калыхаць…

     Маўчы, маўчы, не крычы.

Ужо пазней я зразумела, што напеўнасць ствараецца паўтарэннем асобных слоў, гукаў, ужываннем слоў з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі.

Забаўлянкі ці пацешкі я пачула, калі крыху падрасла. Яны суправаджалі кожнае маё дзеянне, якое я рабіла самастойна ці з дапамогай маці, бабулі, іншых дарослых: згібанне і разгібанне ручак, пальчыкаў, качанне на ножцы, плясканне ў ладкі.

Ладу-ладу-ладкі,

Дзе былі?

У бабкі.

Бабулька казала,

Як нас частавала:

Прыходзьце часцей,

Пачастую ляпей.

Гучалі яны і калі мяне трэба было развесяліць.

Тра-та-та,  тра-та-та,

Выйшла кошка за ката,

За катом ёй добра жыць,

Бо не трэба тапкі шыць.

Мякенькія лапкі —

І не трэбатапкі!

Вось так праз мілагучныя і вясёлыя творы я атрымлівала першае ўяўленне аб жыцці. Мелодыі калыханак паступова рыхтавалі мяне да ўспрымання роднай мовы, а забаўлянкі вучылі разумець сувязь між словам і дзеяннем.

Ці задумваліся вы, чаму беларусы  такія шчырыя, далікатныя, стрыманыя, цярплівыя,  добразычлівыя, міралюбівыя, шчодрыя? Можа таму, што менавіта праз матчына слова ў нас закладваліся асновы культуры,  самасвядомасці і светаўспрымання?

І на нас, моладзі, ляжыць вялікая адказнасць: не толькі захаваць цудоўную сістэму выхавання немаўлят, у якой вялікая роля адводзіцца калыханкам, забаўлянкам і іншым формам народнага фальклору, але і перадаць яе сваім дзецям, унукам, праўнукам. Каб заўсёды гучала над калыскай роднае слова!

Веста Менячыхіна, СШ № 99 г. Мінска.

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Один комментарий »

  • виктор пишет:

    здорово!!!

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь