16.05.2021,Воскресенье, 04:51
Мы в социальных сетях:
Главная » Архив

Лепш за суперцацку

Як жа хочацца зноў апынуцца ў дзяцінстве!  Увесь час успамінаю калыханкі, пацешкі, забаўлянкі, якія чула ў  маленстве…

Пацягушкі, гушанькі,

маленечкія ручанькі,

дзіцятка пацягаецца — прачынаецца…

З цёплых слоўцаў і мамінай усмешкі пачыналася кожная мая раніца! Здавалася: пяе і ўсміхаецца ўвесь свет! І мяне зацікавіла магія народных песень, якія нельга чымсьці замяніць. Ніякая сучасная цацка не можа супернічаць з жывымі чалавечымі стасункамі (тым больш паміж маці і дзіцём).

Ужо з першых дзён жыцця немаўляці матуля нешта распавядае яму, пеленаючы, пераапранаючы.

 Пацягунушкі, пацягунушкі 

 Папярок таўстунушкі,

А ў ножкі хадунушкі, 

А ў ратокгаварок, 

А ў галоўкуразумок.

Для купання  свае напевы:

Анёлыкупаліся,

Вадзічказасталася.

Вадзічка ў мора, у мора

Дзіцятка ўгору, угору,

Вадзіца ў норку —

Дзіцятка ўгорку.

Падчас гульняў масажыравалі цельца (сёння гэта называецца пеставальнай гімнастыкай):

Кую-кую ножку,

Паеду ў дарожку,

Куплю чаравічкі,

Малы, невялічкі,

Кую, кую другую,

Паеду ў даўгую.

Дарожка — даўгая,

А ножка — малая.

Старэйшым дзеткам забаўлянкі дапамагалі развіваць мову, вестыбулярны апарат і вучыцца разумець сувязь між словам і дзеяннем.

Тра-та-та, тра-та-та

Выйшла кошка за ката.

За катом добра жыць,

Бо не трэба тапкі шыць.

З дапамогай вясёлых вершыкаў-песенек маці адцягвала ўвагу малечы ад непрыемнай яму справы: апранання, ежы, выцягвання з ванначкі. А што сёння? Бацькі ўключаюць тэлевізар, абы толькі запіхнуць у дзіця лыжку супу. Паспрабавалі б лепш праспяваць:

—     Ласка, ласка, дзе была?

—     У Бога жыла.

—     Што рабіла?

—     Кросны ткала.

—     Што зарабіла?

—     Кусочак сала.

—     Дзе тое сала?

—     Кошка ўкрала.

—     Дзе тая кошка?

—     Пад печку пайшла.

—     Дзе тая печка?

—     Краскамі зарасла.

—     Дзе тыя краскі?

—     Дзеўкі парвалі.

—     Дзе тыя дзеўкі?

—     Хлопцы пабралі.

—     Дзе тыя хлопцы?

—     На вайну пайшлі.

—     Дзе тая вайна?

—     Няма!

Рабятам, якія ўжо разумелі мову, расказвалі пра сямейныя адносіны, побыт. У гульнёвыя творы дзіцячага фальклору закладваўся маральна-этычны сэнс: ухваляліся працавітасць і шчодрасць, асуджалася гультайства і хцівасць.

Зараз, калі я ведаю, якую важную ролю ў  выхаванні выконваюць калыханкі, забаўлянкі, пацешкі, упэўнена, што ўсе дзеці павінны чуць з маленства гэты скарб беларускага фальклору.

Кацярына Казлоўская, СШ 123 г. Мінска.

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь