24.10.2021,Воскресенье, 15:51
Мы в социальных сетях:
Главная » Проблемы взаимоотношений

Што галоўней за ўсё?

df4bea5eb70aecaa007cfb1d66924271Наша сям’я мнагадзетная. Мама — настаўніца пачатковых класаў, тата працуе на заводзе, старэйшая сястра —
студэнтка і марыць стаць спецыялістам у галіне гасцінічнага бізнесу, малодшая ходзіць у школу, выдатніца, спартсменка. Мне здаецца, галоўнае ў сям’і — душэўнае яднанне, сувязь бацькоў з дзецьмі. Тут мы атрымліваем жыццёвы вопыт, робім першыя крокі, вучымся паводзіць сябе ў розных сітуацыях.

Наша мнагадзетная сям’я адпавядае ўсім параметрам найлепшай ячэйкі грамадства. Яна моцная, дружная, багата духоўнымі і культурнымі традыцыямі, адукаваная, працавітая. Адносіны будуюцца на любові, узаемаразуменні, клопату адзін пра аднаго і апецы старэйшых над малодшымі.

Вельмi важныя i добрыя ўзаемаадносіны, сяброўства паміж членамі сям’і, калі ўсе разам, а не кожны сам за сябе. Тады можна справiцца з любымі цяжкасцямі. Сям’я стане надзейным сховішчам, абаронай ад жыццёвых нягод і тым добрым пачаткам, якi перадасць цяпло і святло сваёй любові дзецям, а тыя — будучым пакаленням.

юк Аляксей Кураш

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь