16.05.2021,Воскресенье, 06:06
Мы в социальных сетях:
Главная » Конкурсные работы

Голубева Таццяна

Жыццё ўладкавана так, што вельмі часта чалавеку прыходзіцца змяняць сваё асяроддзе. Напрыклад, за час, праведзены ў школе, чалавек прывыкае да сваіх аднакласнікаў, становіцца  ім сябрам… Тым не менш, рана ці позна, вучобу трэба працягваць… Вучнёўскае студэнцкае жыццё захапляе і вабіць маладых людзей…

У Мінскім дзяржаўны прафесіянальнна-тэхнічным каледжы паліграфіі імя В.З Харужай я б хацела сфармавацца як асоба, а па заканчэнні навучання — як спецыяліст у сваёй прафесіі, каб ні маім бацькам, ні выкладчыкам не было потым за мяне сорамна. Таксама хацелася б расставіць каштоўнасныя прыярытэты, навучыцца шырэй арыентавацца ў навакольным свеце, цалкам усвядоміць сваю ролю і прызначэнне ў жыцці, навучыцца лепш узаемадзейнічаць з людзьмі.

У каледжы навучэнцам прапануюць атрымаць прафесію па двух спецыяльнасцях — «Тэхналогія паліграфічных вытворчасцей» і «Гандлёвая справа». Я абрала першую, у выніку буду мець кваліфікацыю  «Аператар электроннага набору і вёрсткі; пераплётчык». Мая будучая прафесія вельмі цікавая.

Нашы майстры вытворчага навучання і выкладчыкі — адны з лепшых у сваёй справе. Кожны з іх стараецца як мага лепш данесці да нас свой прадмет, дапамагчы адаптавацца у свеце людзей і машын. Асабліва цікава і незвычайна праходзяць заняткі па вытворчым навучанні, дзе мы спазнаем азы нашай прафесіі.

Наш каледж — гэта адзіная ў Рэспубліцы Беларусь навучальная ўстанова, дзе рыхтуюць спецыялістаў  паліграфічнай вытворчасці. Нашы выпускнікі ўзначальваюць найбуйнейшыя выдавецкія цэнтры, з’яўляюцца вядучымі спецыялістамі ў многіх галінах народнай гаспадаркі.

Мне вельмі падабаецца вучыцца ў каледжы. Хочацца пажадаць, каб кожны з нас зрабіў правільны выбар, прыслухаўся не толькі да меркавання бацькоў і сяброў, але і да таго, што сёння дыктуе рынак працы. Бо, атрымліваючы прафесію, вы забяспечваеце сваю будучыню. Я задаволена сваім выбарам і не шкадую аб тым, што звязала свой лёс з паліграфіяй.

Голубева Таццяна, навучэнка групы № 7 УА “Мінскі дзяржаўны ПТК паліграфіі імя В.З.Харужай”

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь