13.06.2021,Воскресенье, 06:19
Мы в социальных сетях:
Главная » Конкурсные работы

А сэрца не даруе

Даўно адгрымелі апошнія залпы Вялікай Айчыннай вайны, але гераізм нашых продкаў, які яны праявілі ў той суровы час, назаўсёды ў нашых сэрцах. У СШ № 159 г. Мінска з 1987 года працуе музей баявой славы партызанскай брыгады імя Героя Савецкага Саюза Аляксея Фёдаравіча Данукалава. Не адно пакаленне вучняў збірала матэрыялы аб яе членах.
У 1980—1990-я яшчэ жылі ў Мінску многія з іх і былі частымі гасцямі. Рукамі ветэранаў пасаджаны дрэвы ў школьным двары. Сёння гэта ўжо магутныя клёны, бярозы і рабіны.
А ўдзельнікаў брыгады, на вялікі жаль, ужо няма сярод нас. Але музей жыве і развіваецца.

У 2015 годзе яго экспазіцыя была рэстаўравана і адноўлена, працягваецца пошукавая работа. Перш за ўсё, маладое пакаленне вывучае газетныя артыкулы 1970—2000-х, многія з якіх — ўспаміны партызанаў-аляксееўцаў. У фондзе маюцца кнігі, дзённікі баявых дзеянняў, напісаныя камандзірамі і камісарамі атрадаў.

На адрас школы дасылаюць лісты родныя партызан. Напрыклад, Людміла Багаслоўская шукала звесткі пра сваю цётку, медыцынскую сястру атрада “Інтэрнацыянал” На­дзею Андрэеўну Старавойтаву. Свайго прадзеда, камісара аднаго з атрадаў, хоча знайсці вучаніца 4 класса адной з віцебскіх школ Вольга Цітова. Па яе просьбе вучні правялі пошук і вызначылі, што сярод каманднага саставу брыгады мужчына не значыцца. Прыйшоў запыт ад Віцебскага абласнога ваеннага камісарыята. Цікавіліся пра першага камісара брыгады Трафіма Васільевіча Паўлоўскага. У фондах (кнігах і газетных артыкулах) знайшліся ўспаміны пра яго.

Напярэдадні адкрыцця экспазіцыі пасля рэканструкцыі ў СШ № 159 пабываў і падзяліўся ўспамінамі аб сваім бацьку Юрый Генадзьевіч Пукаў. Цесна супрацоўнічае савет музея з ветэранамі вайны і працы нашага мікрараёна. У гонар камандзіраў і партызанаў брыгады імя А.Ф. Данукалава ў школьным двары піянеры і члены БРСМ пасадзілі алею Памяці.

ЮК Яўген Папкоў

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь