13.06.2021,Воскресенье, 05:37
Мы в социальных сетях:
Главная » Конкурсные работы

Памяць вогненных гадоў

Музейны пакой у гонар камандзіра 2-га гвардзейскага Тацынскага танкавага корпуса гвардыі генерал-маёра танкавых войскаў Аляксея Сямёнавіча Бурдзейнага з’явіўся ў сталічнай СШ № 157 пасля прысваення  ёй  імя  героя.

Пачыналі з вывучэння Вялікай Айчыннай вайны і лёсаў ветэранаў, што адыгралі важную ролю ў разгроме нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у вызваленні Беларусі.

Затым правялі работу па даследаванні жыцця і баявога шляху Бурдзейнага. Яе вынікам стала акцыя «Дапамажы музею А. С. Бурдзейнага». Былі сабраны матэрыялы і экспанаты: прадметы, якія характарызуюць жыццё і побыт людзей часоў ВАВ, дакументы, фатаграфіі, успаміны, часткі зброі, салдацкая форма, узнагароды, лісты з фронту. Школа наладзіла сувязь з сынам генерал-маёра — Юрыем Аляксеевічам Бурдзейным, годным прадаўжальнікам справы свайго бацькі. Вельмі дапамагло і супрацоўніцтва з музеем Вялікай Айчыннай вайны, пошукавым батальёнам.

Экспазіцыя ўключае тры раздзелы: «Дарогі, якія выбралі нас» (прысвечаны біяграфіі Аляксея Сямёнавіча), «Мужнасць у спадчыну» (расказвае пра дзеянні яго корпуса ў найбуйнейшых бітвах — Сталінградскай і аперацыі «Баграціён») і «Памяць вогненных гадоў» (аповед аб ролі танкістаў Бурдзейнага ў вызваленні Усходняй Прусіі і пасляваенным шляху байцоў Тацынскага корпуса).

Навучэнцы школы прымаюць удзел у раённых, гарадскіх і рэс-публіканскіх конкурсах і акцыях. А два гады таму адбылося адкрыццё сквера і алеі славы, прысвечанай 22 Героям Савецкага Саюза, воінам-танкістам 2-га гвардзейскага Тацынскага танкавага корпуса.

ЮК Кацярына Тарасава

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь