18.09.2021,Суббота, 05:21
Мы в социальных сетях:
Главная » Герои "ПВ", Твой ровесник

Вот бы и мне!

40-65-19… Нет, это не стандарты красоты, хотя не менее желанные цифры. Попасть в число обладателей стобалльных сертификатов (а они уже есть у 40 ребят по белорусскому, 65 — по русскому, 19 — по обществоведению) — мечта любого школьника! Впрочем, десятки в дневнике тоже в топе сладких грёз. Вот только как сделать, чтобы они сбылись? Тс-с, кажется, кто-то знает секрет…

Гаворка пойдзе пра адмысловы від вучняў, якіх клічуць выдатнікамі. Сакрэтамі з іх жыцця падзялілася выпускніца 24-й сталічнай гімназіі Валерыя Скрабец. Залатая медалістка вучылася на англа-матэматычным профілі і ведае, па чым пуд ліха. А калі без жартаў, сваім поспехам яна абавязана… любові! Так-так, яе сэрца і думкі заняты гісторыяй Беларусі і замежнай мовай. “Англійская мне падабаецца з дзяцінства. Таму і лёгка давалася, да таго ж у нашай гімназіі выкарыстоўваюць розныя падручнікі”, — распавяла дзяўчына пра маленькую асаблівасць навучання.

А кажучы пра адметнасці характару, узгадвае такія свае рысы, як мэтанакіраванасць і адказнасць: “Без іх не відаць медалёў”. А на пытанне “Калі лепш пра іх задумвацца?” адказвае: “У мяне гэта адбылося ў 8-м класе. Настаўніца патэлефанавала маці, маўляў, у дачкі ёсць магчымасць стаць медалісткай, трэба скончыць год на 9–10. І я вырашыла паспрабаваць. А ў 9-м зразумела: назад дарогі няма, і пачала больш старацца”.

Усе ведаюць: вучыцца складана. Да кожнага ўрока патрэбна рыхтавацца, каб атрымаць жаданую адзнаку. Аднак існуюць рабяты, якім нельга займацца добра, яны павінны вучыцца выдатна. “Самае цяжкае, што адказнасць — толькі на табе. І кожны раз у канцы чвэрці ці года ты стаіш на краю бездані… Вядома, настаўнікі падтрымліваюць, але баішся — раптам атрымаеш 8 і ўсё абарвецца, — заўважае Лера. — Ты павінен арыентавацца ў кожным прадмеце як рыба ў вадзе”.

Калі гаворка зайшла пра плюсы і мінусы, дзяўчына задумалася. Здаецца, становішча медаліста ў школьным грамадстве складанае. Аднак наша гераіня пачынае з пазітыўнага, падкрэсліваючы, што залаты медаль — яе асабістая перамога, вялікае дасягненне і падстава для гонару: “Я не валодала нейкімі прывілеямі, усе навучэнцы — у аднолькавых умовах, і настаўнікі ставяцца да ўсіх роўна”. Сярод плюсаў, канечне, тое, што медаль станоўча ўплывае на паступленне ў вну: “Калі паўстане выбар паміж медалістам і звычайным абітурыентам з аднолькавымі баламі, каму аддадуць перавагу — відавочна”. Але Лера папярэджвае: “Медаль не выканае за цябе ЦТ”. І ўсё ж які яе кошт? Стрэс, стомленасць…

І падчас іспытаў да медалістаў ставяцца больш строга. “Экзаменацыйная работа адпраўляецца на праверку ў спецыяльную камісію. Таму ты павінен пісаць дакладна, па ўсіх нормах”. Ці быў момант, калі хацелася ўсё кінуць? Лера адказвае не адразу: “Мне сорамна за тую думку, але ў 11-м класе я жадала наўмысна атрымаць 8, каб страціць свой статус. Вельмі нервавалася… На шчасце, адумалася. І зараз магу даць параду іншым. Няважна, дадуць вам медаль ці не, старайцеся вучыцца, бо адзнакі ў атэстаце адыгрываюць вялікую ролю. Да таго ж яны самыя лёгкія! Імкніцеся да вышэйшага балу. Не думайце “хопіць 7–8”. Будзьце мэтанакіраванымі і ўважлівымі да таго, што робіце зараз. Бо ніколі не ведаеш, што спатрэбіцца заўтра”.

ЮК. Мая Гур’янава, СШ № 4 г. Мінска.

Поделиться ссылкой с друзьями:

Мои друзья:

Сайт Президента Республики Беларусь Министерство образования Республики Беларусь